Вы тут

У панядзелак да нас завітае надвор'е вясны — будзе 5—11 цяпла


Не было да гэтага зімы, і канцоўка сезона снегам і марозам не парадуе. Вось і наступнымі днямі заходнія вятры будуць пастаўляць у глыб кантынента цёплае вільготнае акіянічнае паветра, якое ўтрымлівае ў большасці дзяржаў Еўропы, у тым ліку і ў Беларусі, далёка не лютаўскае надвор'е. Тэмпературны фон у нашай краіне на гэтым тыдні на 5—8 градусаў перавышае кліматычную норму і адпавядае апошнім чыслам сакавіка, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Так, сіноптыкі абяцаюць, што не зменіцца сітуацыя і ў найбліжэйшыя дні. Заўтра ўначы ўмовы надвор'я будзе вызначаць атмасферны фронт, а ўдзень у асноўным адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў паўднёвых і цэнтральных раёнах, а ўдзень пераважна па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Уначы яшчэ будзе падмарожваць да мінус 4 градусаў, а тэмпература паветра ўдзень будзе ад нуля да плюс 5 градусаў.

Вясновае надвор'е пачне «гарэзіць» па тэрыторыі нашай краіны ўжо ў нядзелю. У гэты дзень, 16 лютага, мы апынёмся пад уплывам яшчэ больш цёплай паветранай масы, якая паступае з тэрыторыі Заходняй Еўропы. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла, удзень сонейка прыгрэе і будзе 2—8 цяпла, а па паўднёвым захадзе краіны — усе 10 са знакам плюс. Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны будуць слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты ад чарговага магутнага і шырокага цыклона з цэнтрам над поўначчу Нарвегіі. У многіх краінах Еўропы, у тым ліку і ў Беларусі, чакаецца моцны парывісты паўднёва-заходні вецер. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе
ад 0 да плюс 6 градусаў. Удзень будзе ад плюс 5 да 11 цяпла. Такі тэмпературны фон шчыльна наблізіцца да рэкордных лютаўскіх максімумаў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.