Каб падняць настрой, зірніце на фатаграфіі голуба па мянушцы Герман і яго новага сябра - шчанюка чыхуахуа, якога завуць Ландзі, піша Meduza.
У студзені 2020 года Ландзі трапіў у грамадскую арганізацыю амерыканскага горада Рочестер (штат Нью-Ёрк), якая займаецца выратаваннем жывёл з прыроджанымі адхіленнямі. У шчанюка не дзейнічаюць заднія лапкі, але для голуба Германа гэта не мае ніякага значэння. Ён любіць свайго прыяцеля і так.
Фатаграфіі Германа і Ландзі, якія абдымаюцца, апублікавалі ў фэйсбуку гадавальніка, які належыць арганізацыі. У каментарах многія пазайздросцілі сяброўству (а таксама вольнага часу) голуба і маленькага чыхуахуа.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.