Вы тут

Новы адрас — Дубраўка. Пухавiцкiя сляды Лесi Украiнкi


Сярод пухавiцкiх лiтаратурна-мастацкiх паселiшчаў, тых вёсак, мястэчак, што звязаны з гiсторыяй беларускай лiтаратуры, слаўнымi ўраджэнцамi Пухавiччыны, якiя здзейснiлiся як паэты, празаiкi, большую вядомасць маюць Дукора, Рудзенск, Пухавiчы, Шацк. А вось Дубраўка не на слыху ў гэтым плане. Але ж i тут адбываюцца дзействы, якiя з часам стануць гiсторыяй лiтаратурнага краязнаўства Пухавiцкага раёна.


Зусiм нядаўна ў Дубраўскай сярэдняй школе прайшла iмпрэза ў гонар украiнскай пiсьменнiцы Лесi Украiнкi. Да школьнiкаў i настаўнiкаў завiталi саветнiк-пасланнiк пасольства Украiны ў Рэспублiцы Беларусь Пётр Урублеўскi i першы сакратар украiнскага пасольства Iван Башняк. Вучнi ў час мерапрыемства расказалi пра жыццёвы i творчы шлях Лесi Украiнкi, прачыталi вершы класiка ўкраiнскай паэзii. Ансамбль «Мiлавiца» выканаў беларускiя песнi.

Сустрэча ўсiм прыйшлася даспадобы. Пра гэта гаварылi i ўкраiнскiя госцi, i дырэктар школы Валянцiна Андрэева, i дырэктар Пухавiцкага раённага краязнаўчага музея Аляксандр Прановiч. Дарэчы, у пухавiччан даўняя дружба з украiнскiм пасольствам. Шосты раз пухавiцкiя музейшчыкi ладзяць штогадовыя мерапрыемствы ў гонар Лесi Украiнкi, якая наведвала некалi пухавiцкую вёску Блонь. У раённым музеi ёсць творы мастацтва, прысвечаныя класiку ўкраiнскай паэзii, а таксама выданнi яе твораў. Неаднойчы вершы Лесi Украiнкi гучалi ў сценах музея ў Блонi, у раённай мастацкай галерэi, якая знаходзiцца ў Мар'iнай Горцы.

У беларускай сталiцы Мiнску ёсць вулiца Лесi Украiнкi. Мо з часам iмя паэткі ўвойдзе i ў пухавiцкую тапанiмiку? Чаму б не назваць iмем Лесi Украiнкi адну з вулiц Мар'iнай Горкi, цэнтра Пухавiцкага раёна, альбо якую вулiцу ў вёсцы Блонь? Памяць засталася б на стагоддзi!..

Мiкола Раўнапольскi

Прэв'ю: rirl.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.