Памяць кадра


Фатограф Юрый IВАНОЎ — з той каманды мастакоў, якiя спрабуюць не толькi занатоўваць час, але iмкнуцца злучаць памiж сабою розныя дзесяцiгоддзi. Больш чым паўвека ён не развiтваецца з фотаапаратам. Больш за паўвека пiльна ўглядаецца ў жыццё, якое прынесла сотнi, тысячы адкрыццяў. Многiя здымкi Юрыя Сяргеевiча — выразныя iмгненнi, знаёмыя пакаленням чытачоў беларускага (i не толькi) друку. Але такiя красамоўныя, што пра кожную iлюстрацыю можна напiсаць нарыс, эсэ, а можа, нават i цэлую кнiгу! I складзеную не з агульных, часам малазразумелых «мастацтвазнаўчых» тэрмiнаў, паняццяў, а — пра само жыццё, падказанае ўсяго толькi фрагментам фатаграфiчнай памяцi вялiкага майстра сваёй справы.


Шэсце ветэранаў.

Сёння мы разам з Юрыем Iвановым, за плячыма якога — незлiчоныя кiламетры дарог, тысячы сустрэч з людзьмi i падзеямi, пiльна ўглядаемся ў твары ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, можа, нават i ў саму вайну... Народжаны ў чэрвені 1939 года, фотакарэспандэнт ведаў яе ўдзельнiкаў i сведкаў. Ён бачыў i адчуваў iх праз свой фотааб'ектыў, як нiхто iншы з яго пакалення. Напэўна, таму i цяпер здымкi чапляюць за сэрца, трывожаць душу, прымушаюць перажываць... Сам Юрый Сяргеевiч так згадвае свае творчыя, мастакоўскiя сустрэчы: «Я быў сведкам многiх падзей у жыццi. Якая самая яркая падзея ў маiм жыццi? Прэмii на ўсесаюзных i мiжнародных выстаўках? Паездкi па СССР? Развал Савецкага Саюза ў Вiскулях? А можа быць, сустрэча з бабуляй Салохай у палескай вёсцы, якая на пытанне: «Колькi ж вам гадоў?» — адказала так, што сэрца спынiлася: «А i не памятаю. Памятаю, што першага мужа ў Першую сусветную вайну забiлi, а другога — у Другую...»

Мастакi — ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны.

Час вайны, вялiкай, напоўненай болем, якi не праходзiць i сёння. Пераможцамi ў той вайне былi людзi. Разумныя, смелыя, светлыя... Iх твары i лёсы шматкроць паспеў разгледзець Юрый Iваноў.

Вiшнёвы снег Перамогi.

Кавалер трох ордэнаў Славы Мiхей Мiнчанка з унучкамi.

Герой Савецкага Саюза Пётр Машэраў з аднапалчанамi.

Мiкола Раўнапольскi

Фота Юрыя Iванова

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.