Як паведамляе афіцыйная старонка галоўнага знешнепалітычнага ведамства нашай краіны ў «Фэйсбуку», наладжана сістэмная адпраўка беларусаў з Егіпта, сумесна з расійскім бокам дастаўляюцца грамадзяне з Тайланда, прапрацоўваецца эвакуацыя з Марока, вяртаюцца грамадзяне з Чарнагорыі, у транзітную схему вяртання праз Расію ўключаны аэрапорт «Пулкава».
Расійскі ўрад 20 сакавіка выдаў распараджэнне, згодна з якім дазволіў транзіт па сваёй тэрыторыі грамадзянам краін СНД. Цяпер нашымі дыпламатамі ў цесным кантакце з расійскім бокам, паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым вызначаюцца схемы рэалізацыі транзіту. Па выніках сумеснай нарады ў МУС Расіі выпрацаваны дадатковыя варыянты накіравання ў Беларусь нашых грамадзян, якія прыбываюць у аэрапорт «Унукава».
«У прыватнасці, гаворка ідзе пра магчымасць іх вылету з аэрапортаў «Дамадзедава» і «Шарамеццева», а таксама наземнага выезду на радзіму. У якасці варыянта дастаўкі грамадзян у аэрапорты разглядаецца транспарт пасольства Беларусі ў Маскве», — перадае прэс-служба МЗС.
Праблемная сітуацыя захоўваецца з суайчыннікамі на індыйскім Гаа. Для вырашэння пытання праведзены шэраг рабочых мерапрыемстваў на ўзроўні вышэйшага кіраўніцтва Міністэрства транспарту, а таксама па лініі Федэральнага агенцтва паветранага транспарту Расіі. Разглядаюцца розныя варыянты, у тым ліку накіраванне дадатковых бартоў. «Разлічваем, што ў самыя бліжэйшыя дні сумеснымі намаганнямі мы знойдзем рашэнне пытання», — адзначаецца на афіцыйнай старонцы МЗС.
Марыя ДАДАЛКА
Прэв'ю: m.azh.kz
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.
На прасторах яе вялікасці кнігі.