Вы тут

Пацыентаў з COVID-19 вельмi аператыўна шпiталiзуюць пасля пацвярджэння дыягназу


«У самы кароткi перыяд, лiтаральна ў першыя гадзiны з моманту атрымання станоўчага вынiку на COVID-19, пацыента i яго блiжэйшыя кантакты першага ўзроўню адразу ж iзалююць i шпiталiзуюць ва ўстановы аховы здароўя. Гэта дазваляе нам досыць хутка лакалiзаваць ачаг», — расказвае намеснiк галоўнага ўрача Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Iрына Глiнская.


Вядзецца эпiдрасследаванне

Яна растлумачыла механiзм гэтай работы. Пасля атрымання лабараторнага пацвярджэння да пацыента з каранавiрусам вельмi аператыўна, гаворка iдзе лiтаральна пра хвiлiны (не важна, у якi менавiта час атрыманы станоўчы вынiк), выязджае спецыяльная брыгада хуткай меддапамогi. Медыкi транспартуюць чалавека ў iнфекцыйны цi iншы перапрафiляваны для гэтай мэты стацыянар. Пацыент пры гэтым можа знаходзiцца i ў iншай медустанове як кантакт першага ўзроўню, i дома, зусiм не маючы нiякiх праяў рэспiраторнага захворвання.

У стацыянары пачынаецца правядзенне эпiдрасследавання. З пацыентам гутарыць спецыялiст, якi высвятляе наяўнасць якiх-небудзь клiнiчных сiмптомаў. Зыходзячы з атрыманай iнфармацыi, вылiчваецца перыяд, з якога шпiталiзаваны мог пачаць выдзяляць узбуджальнiк. З гэтага моманту i пачынаецца збор поўнага эпiданамнезу: з кiм меў зносiны пацыент i як доўга. Калi чалавек з нейкiх прычын не цалкам расказвае пра свае кантакты, падключаюцца магчымасцi iншых структур. «Гэта карпатлiвая праца, апытанне i аднаўленне ўсiх кантактаў часам займае дзве i больш гадзiн. Часам такое апытанне праводзiцца неаднаразова, калi спецыялiст разумее, што ў аповедзе ёсць недакладнасцi», — адзначыла Iрына Глiнская.

Першы i другi ўзровень кантактаў

Усе людзi, пра кантакты з якiмi ўспамiнае чалавек, зыходзячы з працягласцi зносiн з iм дзеляцца на так званыя кантакты першага або другога ўзроўню. Пры атрыманнi гэтай iнфармацыi цесныя кантакты адразу ж апавяшчаюцца па тэлефоне i iзалююцца ў асобныя медустановы, напрыклад шпiталь iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны, пад назiранне. «Па звестках нашых кiтайскiх, iтальянскiх калег, сярод тых, хто ў вынiку захворвае, 80-85 % прыпадае на блiзкiя кантакты, у прыватнасцi сямейныя. У астатнiх iмавернасць захварэць значна нiжэйшая. Тым не менш усiх, хто кантактаваў з пацыентам на працягу 15-30 хвiлiн у зачыненым памяшканнi, мы лiчым блiзкiмi кантактамi i абавязкова iзалюем», — адзначыла намеснiк галоўнага ўрача цэнтра.

Iрына Глiнская растлумачыла, каго лiчаць кантактам другога ўзроўню. Гэта можа быць, напрыклад, чалавек, якi працаваў з захварэлым у адным будынку, але непасрэдна не кантактаваў з iм (не вiтаўся i не размаўляў). У падобным выпадку рызыка заразiцца вельмi нiзкая. Тым не менш за такiм чалавекам на працягу 14 дзён усё роўна арганiзуюць медназiранне. З iм на сувязь пастаянна выходзiць урач, апытвае, аглядае, вымярае тэмпературу. Больш за тое, чалавеку рэкамендавана на працягу двух тыдняў мiнiмiзаваць свае кантакты, не ездзiць у грамадскiм транспарце, а ў выпадку змены стану здароўя адразу ж звяртацца ў хуткую дапамогу. Яго таксама шпiталiзуюць, правядуць дыферэнцыяльную дыягностыку i пры неабходнасцi прызначаць лячэнне. «Калегi з Германii, напрыклад, назiраюць толькi цесныя кантакты, гэта значыць тых, хто знаходзiўся ў адным памяшканнi з заражаным 15 i больш хвiлiн. Iх не iзалююць у стацыянары, а прапаноўваюць самаiзаляцыю. Гэта таксама варыянт. Але нашы мерапрыемствы ўсё ж такi шырэйшыя», — дадала спецыялiст.

Ахоўныя меры

Паралельна са шпiталiзацыяй у стацыянар пацыента, у якога пацверджаны COVID-19, iншая брыгада праводзiць дэзынфекцыйныя мерапрыемствы па месцы яго жыхарства, работы, часовага знаходжання, то-бок усюды, дзе гэты чалавек знаходзiўся. «Такiх месцаў па адным пацыенце можа быць дастаткова шмат, але ўсе яны ў найблiжэйшыя гадзiны апрацоўваюцца. Лiквiдуецца ўзбуджальнiк, якi хай нават i непрацяглы час, але ўсё ж можа заставацца на розных паверхнях. Такiм чынам мы выключаем нават невялiкую, але магчымую рызыку кантактна-бытавой перадачы вiруса», — дадала Iрына Глiнская.

Безумоўна, медыкi прымаюць ахоўныя меры, каб засцерагчы i сябе, i навакольных людзей. Эпiдбрыгады спецыяльна экiпiраваныя, а пацыента змяшчаюць у бiябокс.

Паколькi спецыфiчных вакцын ад COVID-19 на сёння няма, у спецыялiстаў ёсць магчымасць падзейнiчаць толькi на два гэтыя звёны: выяўленне крынiцы iнфекцыi i кола кантактаў, а таксама разрыў механiзма яе перадачы (дэзынфекцыя). «Аператыўнае i максiмальна шырокае правядзенне такiх мерапрыемстваў дазваляе нам утрымлiваць i кантраляваць сiтуацыю», — падкрэслiла спецыялiст.

«Гэтая праца не заўсёды вiдаць шырокаму колу, але мы яе i не афiшуем. Разам з тым ёсць iндыкатары, якiя сведчаць аб эфектыўнасцi мер, якiя праводзяцца», — адзначыла Iрына Глiнская. Паводле яе слоў, такая работа дадае нагрузкi на сiстэму аховы здароўя, але яна ў цяперашнi час апраўданая. Сярод кантактаў першага ўзроўню знаходзяць тых, хто захварэў, а станоўчы вынiк выяўляюць, як правiла, на 5-7-ы дзень шпiталiзацыi: людзi заразiлiся, але вiрус пачалi выдзяляць, ужо знаходзячыся ў медустанове.

БелТА

Загаловак у газеце: У першыя ж гадзiны

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.