У сувязі з тым, што ўспышка эпідэміі новай каранавіруснай пнеўманіі COVID-19 у Кітаі слабее і паляпшаецца сітуацыя з рынкавымі пастаўкамі тавараў, чакаецца зніжэнне спажывецкай інфляцыі ў краіне на працягу наступных кварталаў гэтага года. Аб гэтым заявіў намеснік дырэктара Народнага банка Кітая (НБК) Чэнь Юйлу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Чэнь Юйлу заявіў, што, нягледзячы на тое, што ўздзеянне ўспышкі эпідэміі COVID-19 на спажывецкія цэны яшчэ працягнецца некаторы час, на яго думку, узровень інфляцыі ў цэлым будзе зніжацца квартал за кварталам па меры аднаўлення вытворчасці.
У лютым гэтага года ў Кітаі індэкс спажывецкіх цэн (CPI) — асноўны паказчык інфляцыі — вырас на 5,2 працэнта ў гадавым вылічэнні. Тэмпы росту гэтага паказчыка крыху знізіліся супраць 5,4 працэнта ў студзені.
Паводле меркавання Чэнь Юйлу, стабільнасць цэн у значнай ступені залежыць ад эканамічнага падмурка, а агульны баланс попыту і прапановы, стабільная макраэканоміка Кітая не дазваляюць доўгатэрміновую інфляцыю або дэфляцыю.
Ажыццяўляючы ўзважаную манетарную палітыку, НБК будзе надаваць увагу гнуткасці працы для дасягнення балансу паміж забеспячэннем стабільнасці росту, прадухіленнем рызык і стрымліваннем інфляцыі, дадаў Чэнь Юйлу.
Прэв’ю: ria.ru
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.
На прасторах яе вялікасці кнігі.