Вы тут

Мінскае "Юнацтва" ў дзевяты раз стала чэмпіёнам Беларусі па хакеі


Мінскае "Юнацтва" выйграла ў пятым матчы фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі ў салігорскага "Шахцёра" - 3:2 пасля овер-тайму. Такім чынам, сталічны клуб выйграў серыю з лікам 4:1, адзначае sport.tut.by.


Мінчане першымі ў гісторыі чэмпіянатаў выйгралі дзевяць чэмпіёнскіх тытулаў. Найбліжэйшым пераследнікам "Юнацтва" з'яўляецца гродзенскі "Нёман", у актыве якога сем тытулаў.

Чэмпіянат Беларусі - адзіны хакейны турнір ў свеце, не перапынены ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.

Вырашальную гульню на "Чыжоўка-Арэне" наведалі 239 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.