Вы тут

У Брэсцкім раёне на прыватным падворку выбухнуў снарад


А 16-й гадзіне 8 красавіка ў Брэсцкі РУУС паступіла паведамленне з установы аховы здароўя аб дастаўленнi на лячэнне жыхара раёна з пашкоджаннямі цела. Пра гэта інфармуе Следчы камітэт.


Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што напярэдадні 53-гадовы мужчына ў двары свайго прыватнага дома разбіраў фрагмент артылерыйскага снарада, у сувязі з чым адбыўся выбух. Мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні. У цяперашні час пагрозы яго жыццю няма.

Падчас агляду месца здарэння таксама выяўленыя фрагменты мінамётных снарадаў, якія не ўяўляюць небяспекі з прычыны адсутнасці ў іх выбуховых рэчываў.

Следчымі па гэтым факце праводзіцца праверка. Усе абставіны здарэння высвятляюцца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.