Вы тут

Міжнародныя стандарты аўдытарскай дзейнасці ўводзяцца ў Беларусі з 1 ліпеня


Міжнародныя стандарты аўдытарскай дзейнасці ўводзяцца ў Беларусі з 1 ліпеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 25 мая 2020 года № 308, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


З 1 ліпеня ў Беларусі ўводзяцца ў дзеянне ў якасці тэхнічных нарматыўных прававых актаў міжнародныя стандарты аўдытарскай дзейнасці і Кодэкс этыкі прафесійных бухгалтараў, якія прымаюцца Міжнароднай федэрацыяй бухгалтараў.

У сістэму міжнародных стандартаў аўдытарскай дзейнасці ўваходзяць міжнародныя стандарты аўдыту; аглядных праверак; заданняў, якія забяспечваюць упэўненасць; звязаных з аўдытам паслуг; кантролю якасці; міжнародныя справаздачы аб практыцы аўдыту.

Міжнародныя стандарты аўдытарскай дзейнасці будуць з’яўляцца абавязковымі для выканання пры правядзенні аўдыту гадавой фінансавай справаздачнасці суб’ектаў гаспадарання, складзенай у адпаведнасці з Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці.

Увядзенне ў Беларусі міжнародных стандартаў аўдытарскай дзейнасці і Кодэкса этыкі прафесійных бухгалтараў будзе садзейнічаць павышэнню якасці аўдытарскіх паслуг, пашырэнню ўдзелу краіны ў міжнароднай і рэгіянальнай кааперацыі ў галіне аўдыту.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.