У Чачэрскі РАУС паступіла інфармацыя, што недалёка ад вёскі Отар знаходзіцца група маладых людзей. Што яны робяць на аўтамабілі ў полі, было незразумела. Вёска невялікая і незнаёмцы там з'яўляюцца рэдка, паведамляе МУС.
Неўзабаве дзяржаўтаінспэктары спынілі машыну на выездзе з вёскі. За рулём знаходзілася 22-гадовая дзяўчына, у салоне былі чацвёра хлопцаў.
Пры аглядзе аўтамабіля былі знойдзены чатыры поліэтыленавыя пакункі з зялёным рэчывам расліннага паходжання агульнай вагой 12 кілаграмаў.
Частку змесціва з пакетаў накіравалі на экспертызу. Эксперт ДКСЭ вынес адназначнае заключэнне - марыхуана.
Маладыя людзі, ва ўзросце ад 22 да 32 гадоў, былі затрыманыя. Дзяўчына-кіроўца і адзін з хлопцаў былі мужам і жонкай. Дома яны пакінулі 11-месячнае дзіця на апеку бабулі.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?