Вы тут

«Пандэмiя стала выпрабаваннем на трываласць»


Мікалай Сыса, генеральны дырэктар холдынга «Група кампаній «ПРОТАС»:

— Кампанiя «Протас» — адзiны у Беларусi вытворца маставых металаканструкцый, гэта вельмi складаная i адказная вытворчасць. У 2014 годзе на адкрыццi нашага тады яшчэ новага Завода Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што мостабудаўнiцтва — адзiн з прыярытэтных кiрункаў развiцця краiны. Час паказаў, што гэта сапраўды так. Першы зроблены намi мост быў узведзены праз раку Бярэзiну ў Бабруйску. Потым былі масты праз Днепр, Сож і гэтак далей... Зараз у вытворчаcцi канструкцыi для маста ў Полацку, якi злучыць берагi Заходняй Дзвiны. Мы паспяхова ўдзельнiчаем у будаўнiцтве мастоў i для нашай дзяржавы, i для суседнiх крaiн.

Пандэмія стала свайго роду выпрабаваннем для ўсіх. У складаных умовах правяраюцца адносiны як памiж людзьмi, так i памiж суб’ектамi гаспадарання. Вытворчасць нашай прадукцыi ўпала з пачатку пандэмii на чвэрць, на жаль — мы не выключэнне, але мы робiм усе магчымае, намацваем новае, каб рухацца наперад.

За вытворчасцю вядома ж стаяць людзi. I клопат пра iх для мяне, як кiраўнiка, галоўная задача! У складаных умовах пандэмii наша кампанiя зрабiла ўсе магчымае, каб не толькi абаранiць здароўе сваiх работнiкаў, але i , што вельмi важна, забяспечыць iх працай з гарантаванай заработнай платай. З самага пачатку пандэмii на прадпрыемствe быў створаны штаб па барацьбе з яе наступствамi. У сувязi з увядзеннем абмежаванняў на перамяшчэнне грузаў памiж краiнамi, былі цяжкасцi ў транспартнага падраздзялення нашага холдынга. Кiроўцам, якiя пацярпелi ў сувязi с гэтым, была аказана грашовая дапамога да 3,5 тысяч рублёў кожнаму. Адным словам, зрабiлi ўсе ад нас залежнае, каб людзi адчувалi сябе ў бяспецы.

Наш Прэзiдэнт неаднаразова падкрэслiваў, што дзяржава дапаможа тым, хто рабiў усе магчымае для сваіх работнікаў, але дапамога патрэбна слабым. А наша прадпрыемства нездарма называецца ПРОТАС, што па-грэчаску азначае першы, яно павiнна быць моцным!

На нашым прадпрыемстве выкарыстоўваецца найлепшае абсталяванне з усяго свету, але я магу з поўнай адказнасцю сказаць, што вырабляць металаканструкцыi на такiм узроўні, як гэта робяць нашы спецыялiсты, здольны не многія. І гэта нагода для мяне асабіста ганарыцца землякамi, якiя годнa працуюць на сусветным узроўнi!

Запісала Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Мікалая Сысы

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.