Вы тут

Мы ў сваёй краіне працягваем працаваць, і гэта дазваляе глядзець у будучыню з аптымізмам


Аляксандр ЯФРЭМАЎ, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра, рэжысёр тэатра і кіно, сцэнарыст, акцёр:


— Увесь той час, што я знаходжуся ў штаце нацыянальнай кінастудыі (а налета споўніцца ўжо 45 гадоў, як я прыйшоў на «Беларусьфільм» і 30 год, як кірую Тэатрам-студыяй кінаакцёра), я нікуды не сыходзіў, хоць многія людзі мастацтва шукалі лепшай долі ў іншых краінах. І нават здымаючы кіно па заказах маскоўскіх прадзюсараў, усё адно працаваў у Мінску — бо беларускае кіно нават у самыя складаныя перыяды не спынялася. Ніколі не думаў, што буду здымаць фільмы пра вайну, але прыйшоў час, і зразумеў, што не магу абысціся без таго, каб не зрабіць свой сціплы ўнёсак у гэту тэму — і вось у жніўні на тэлеэкран у эфіры «Беларусь 1» выйдзе мой чатырохсерыйны фільм «Танкіст». Скажу пра асабістыя адчуванні: якія б цяжкія, няпростыя часы не перажывала цяпер мастацтва ў Беларусі і ва ўсім свеце, мы ў сваёй краіне працягваем працаваць і гэта дазваляе глядзець у будучыню з аптымізмам. Мяркую, што самыя галоўныя карціны і поспехі кінастудыі «Беларусьфільм» яшчэ наперадзе — яны не проста магчымыя, але абавязкова будуць, я веру і перакананы ў гэтым. Пакуль жа мы ў тэатры, засумаваўшы без сваіх гледачоў, вельмі чакаем новых сустрэч.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.