Вы тут

У Кітаі адкрыліся кінатэатры


З 24 студзеня, з моманту закрыцця ўсіх кінатэатраў у Кітаі, праз амаль 180 дзён фанаты кінематографа нарэшце дачакаліся добрых навін: кінатэатры аднавілі сваю работу ў Кітаі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Нацыянальнае ўпраўленне кінематаграфіі выпусціла паведамленне аб тым, што кінатэатры ў раёнах з нізкім узроўнем рызыкі могуць аднавіць дзейнасць. Лобі кінатэатра, залы кінапаказу і калідоры павінны праходзіць дэзінфекцыю не радзей двух разоў у дзень. Крэслы, 3D-акуляры і іншыя прадметы павінны быць прадэзінфікаваць адзін раз за сеанс.

У якасці дадатковых мер прафілактыкі некаторыя кінатэатры павялічваюць інтэрвал паміж фільмамі. Гледачы павінны выконваць асноўныя правілы нашэння масак і вымярэння тэмпературы. Акрамя таго, усе квіткі прадаюцца праз анлайн-браніраванне на рэальныя імёны, гледачы павінны будуць сядзець асобна адзін ад аднаго. Акрамя таго, запоўненасць кіназалаў не павінна перавышаць 30 працэнтаў. Ежа і напоі забароненыя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.

Грамадства

Усё што трэба ведаць пра пляжны сезон

Усё што трэба ведаць пра пляжны сезон

У апошнія тыдні на краіну абрынулася небывалая спякота... 

Калейдаскоп

Чым апырскаць памідоры ад фітафторы, калі на іх ужо завязі і кветкі

Чым апырскаць памідоры ад фітафторы, калі на іх ужо завязі і кветкі

Як і любую іншую хваробу, фітафтароз лягчэй папярэдзіць, чым лячыць.

Культура

Беразіно: цэнтр на шляху «з вараг у грэкі»

Беразіно: цэнтр на шляху «з вараг у грэкі»

Радзімазнаўства. Адрасы пісьменства. Сумесны праект Мінаблвыканкама і «Звязды».