Пра гэта паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Вольга Верамей.
Паводле інфармацыі начальніка ўпраўлення, пастановамі Мінбудархітэктуры зацверджаны 32 будаўнічыя нормы. Гэтыя дакументы апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Таксама пастановамі ведамства зацверджаны чатыры будаўнічыя правілы, азнаёміцца з якімі можна бясплатна ў чытальнай зале Нацыянальнага фонду тэхнічных нарматыўных прававых актаў, чытальнай зале РУП «Будтэхнорм» і на сайце www.tnpa.by.
Дырэктар РУП «Будтэхнорм» Ігар Лішай адзначыў, што мэта прыняцця новых будаўнічых нормаў — не проста змяненне статусу дакументаў, а кардынальны перагляд усіх нормаў. «Сёння многія прагрэсіўныя тэхналогіі, новыя будматэрыялы і архітэктурныя падыходы цяжка выкарыстаць, таму што менавіта гэтага тэхнічнага рашэння не было ў нормах, якія дасталіся нам з часоў Савецкага Саюза. Трэба даць магчымасць архітэктарскай задуме, новым будматэрыялам і тэхналогіям знайсці сваё адлюстраванне ў будаўніцтве і праектаванні», — заявіў кіраўнік прадпрыемства.
Характэрна, што сярод новых нормаў, якія ўжо ўзгодненыя Міжведамасным саветам і знаходзяцца на стадыі зацвярджэння Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва, досыць шмат дакументаў, якія зацікавяць нават простых грамадзян.
Адзін з іх — будаўнічыя нормы, якія датычацца забеспячэння тэхнічнай абароненасці будынкаў. Гэта досыць спецыфічны дакумент. Ён накіраваны на аб'екты грамадскага прызначэння, на якіх магчыма масавае збіранне людзей. Нормы прадугледжваюць забеспячэнне тэхнічнай абароненасці і датычацца абсталявання будынкаў і збудаванняў сістэмамі відэаназірання, металашукальнікамі, а таксама арганізацыі пэўных уваходаў і выхадаў для эвакуацыі людзей пры надзвычайных сітуацыях. У найбліжэйшы час гэтая норма будзе зацверджана.
Другая значная норма датычыцца абароны ад шуму. Дакумент канкрэтызуе патрабаванні да ўдарнага шуму і абароненасці памяшканняў ад шумавога фону з вуліцы. Важнымі таксама, на думку эксперта, з'яўляюцца новыя будаўнічыя нормы, якія датычацца энергетычнай эфектыўнасці будынкаў і збудаванняў. «Сёння рэсурсы досыць дарагія, і задача эканоміць усе віды энергіі стаіць вельмі масава. Дакумент устанаўлівае пэўныя патрабаванні да энергаэфектыўных будынкаў, вызначае іх класіфікацыю. Гэта маштабны і патрэбны дакумент, які ў Беларусі распрацаваны ўпершыню», — паведаміў дырэктар.
Сяргей ПАЛІНІН
Спачатку былі... словы.
8 снежня споўнілася 32 гады з дня ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Фактар еўразійскай бяспекі і яе неад’емны элемент.
«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».