Вы тут

«Ніякіх пераносаў няма» — Эйсмант пра дату правядзення Паслання Прэзідэнта Беларусі народу і парламенту


Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу не пераносілася і адбудзецца, як і запланавана, 4 жніўня, заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.


Інтэрнэт абмяркоўвае будучае Пасланне Прэзідэнта. У прыватнасці, яго дату — пішуць і гавораць пра нібыта перанос мерапрыемства. Прэс-служба Прэзідэнта пакуль яго наогул не анансавала. У сувязі з гэтым карэспандэнт БЕЛТА папрасіў растлумачыць, калі ж адбудзецца гэтае мерапрыемства.

«Ніякіх пераносаў няма. Як і планавалася, 3 жнiўня абедзве палаты парламента адкрыюць свае сесіі. Дэпутаты і сенатары вырашаць працэсуальныя пытанні, разгледзяць бягучыя пытанні парадку дня. Увогуле тое, што і першапачаткова меркавалася, наколькі мне вядома, абмеркаваць. А на наступны дзень, 4 жніўня, як і запланавана, з Пасланнем да народа і Нацыянальнага сходу звернецца кіраўнік дзяржавы», - заявіла Наталля Эйсмант.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.