Вы тут

З 6 жніўня ўносяцца змяненні ў расклады руху некаторых прыгарадных маршрутаў


Пра гэта паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс».


Так, маршрут № 392 «АС „Аўтазаводская“ — Турэц» адпраўленнем ад «АС „Аўтазаводская“» будзе арганізаваны ў 16:40 — штодня, у 19:25 — па ўсiх днях тыдня акрамя пятніцы, суботы, ад прыпыначнага пункта «Турэц-1» у 17:50 і 20:35 адпаведна, на ўчастку ад прыпыначнага пункта «Школа» да прыпыначнага пункта «Турэц-1» у прамым напрамку, ад прыпыначнага пункта «Школа» да прыпыначнага пункта «АС „Аўтазаводская“» ў зваротным напрамку;

Маршрут № 437 «АС „Аўтазаводская“ — Слабада праз Ананічы» адпраўленнем ад прыпыначнага пункта «Слабада» ў 9:25 — па будных днях, у 8:35 — па нядзелях на ўчастку ад прыпыначнага пункта «пав. Прывольны» да прыпыначнага пункта «АС „Аўтазаводская“»;

Маршрут № 444А «АС „Аўтазаводская“ — Драчкава» адпраўленнем ад «АС „Аўтазаводская“» ў 0:10 — па будных днях на ўчастку ад прыпыначнага пункта «пав. Сосны» да прыпыначнага пункта «Драчкава». Адмяняецца выкананне рэйса адпраўленнем ад прыпыначнага пункта «Драчкава» ў 1:15 і арганізуецца рэйс адпраўленнем ад прыпыначнага пункта «Драчкава» ў 1:09 — па будных днях з адначасовай адменай прыпыначных пунктаў «пав. Смілавічы», «пав. Сосны».

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: blizko.by

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.