Вы тут

Будучыня залежыць ад голасу кожнага


На выбарчым участку № 2 у сярэдняй школе № 32 Мінска зрабіў свой выбар адносна будучага лідара краіны кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка. Як ён адзначыў, заўсёды галасуе датэрмінова з прычыны сваёй загружанасці па рабоце.


«Я аддаў свой голас за будучыню краіны, за Беларусь, за развіццё тых сацыяльных праграм, якія накіраваны на павышэнне дабрабыту народа. Адзін з прыкладаў нашай сацыяльнай палітыкі — гэтая выдатная школа. Такіх школ у нас па некалькі здаецца кожны год, — перадае словы Ігара Сергеенкі БелТА. — Так, сёння час па-свойму незвычайны, няпросты, і мы павінны згуртавацца як адзіная нацыя, адзіны народ перад тварам тых выклікаў і пагроз, якія існуюць у свеце і вакол нашай краіны. Сапраўды гэтак жа, як мы з'ядналіся перад тварам гэтай страшнай хваробы — COVІD-19».

Як дадаў кіраўнік Адміністрацыі, будучыня краіны сёння залежыць ад голасу кожнага беларуса. «Залежыць, як будуць жыць нашы дзеці, як будуць рэалізоўвацца тыя ці іншыя сацыяльныя праграмы, ахова здароўя, культура, навука, самае галоўнае — эканоміка. Будзе развівацца эканоміка — будуць выдзяляцца сродкі для развіцця ўсіх магчымасцяў чалавека. Таму голас кожнага важны ў любой выбарчай кампаніі, і ў гэтай кампаніі тым больш», — падкрэсліў Ігар Сергеенка.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.