Вы тут

У Гродне мужчына паспрабаваў пераплыць возера і ледзь не патануў


У Гродне выратавалі мужчыну, які ледзь не патануў пры спробе пераплыць возера. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на вадзе.


Інцыдэнт адбыўся 8 жніўня на Юілейным возеры ў Гродне. 54-гадовы мужчына пасля спажывання спіртнога вырашыў пераплыць вадаём. На адлегласці каля 150 метраў ад берага ён знясілеў. Яму дапамаглі ратаўнікі.

“Пры падобных абставінах 8 жніўня ў Ашмянах быў выратаваны мясцовы жыхар. Ён таксама вырашыў пакупацца ў нецвярозым выглядзе і не разлічыў свае сілы”, – адзначылі ў ТРВАД.

З пачатку года ў Гродзенскай вобласці выратавалі 24 чалавек. На вадзе загінулі 30 чалавек. 

Ратаўнікі на вадзе працягваюць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.