Вы тут

УУС Гродзенскага аблвыканкама праводзіць праверку па факце траўміравання 5-гадовай дзяўчынкі


УУС Гродзенскага аблвыканкама праводзіць праверку па факце траўміравання 5-гадовай дзяўчынкі, высвятляюцца абставіны здарэння, гаворыцца на сайце ведамства.


«У інтэрнэце актыўна абмяркоўваецца ўчорашняя [11 жніўня] сітуацыя ў Гродне, звязаная з гэтым інцыдэнтам. На дадзены момант УУС Гродзенскага аблвыканкама праводзіць праверку і старанна высвятляе ўсе абставіны здарэння. Будуць прыняты меры, каб абараніць правы дзіцяці. Шчыра суперажываем сям’і пацярпелай дзяўчынкі і жадаем хутчэйшага выздараўлення», — адзначылі ва УУС.

Праваахоўнікі таксама папрасілі кіроўцаў загадзя ўлічваць дарожную сітуацыю і падзеі ў горадзе.

«Паважаныя бацькі, улічваючы абстаноўку, якая склалася ў краіне, просім пазбягаць наведвання з дзецьмі месцаў з вялікай колькасцю людзей. Плануючы перамяшчэнні па горадзе, загадзя ўлічвайце дарожную сітуацыю. Тым больш не бярыце дзяцей на розныя несанкцыянаваныя мерапрыемствы. Не падвяргайце небяспецы самае дарагое, што ў нас ёсць. Міру і разумення ўсім нам», — дадалі ў ведамстве.

Прэв’ю: gtrkkursk.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.