Вы тут

Гаварцова завяршыла выступленне на тэнісным турніры ў Лексінгтане


Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (135-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не змагла прабіцца ў чвэрцьфінал турніру ў амерыканскім Лексінгтане з прызавым фондам $202 тыс., паведамляе БЕЛТА.


12 жніўня ў 1/8 фіналу беларуска ўступіла ў трохсэтавым паядынку туніскай тэнісістцы Унс Джабір (39) — 6:3, 2:6, 4:6. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 50 мінут. У 1/16 фіналу Вольга Гаварцова перамагла ў двух сэтах амерыканку Бетані Матэк-Сандс (358) — 7:6 (7:4), 6:1. У асноўную сетку гэтых спаборніцтваў беларуская тэнісістка прабілася, прайшоўшы два раўнды кваліфікацыі.

Раней экс-першая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка (58) завяршыла выступленне, прайграўшы ў 1/16 фіналу амерыканскай тэнісістцы Вінус Уільямс (67) — 3:6, 2:6.

Турнір у Лексінгтане завершыцца 16 жніўня.

Прэв’ю: sport.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.