Вы тут

Вольная барацьба. Яўгенiя Андрэйчыкава: Мне падабаецца тое, што я раблю. Астатняе не мае значэння


Вольная барацьба, дарэчы, як i ўсе адзiнаборствы, асацыiруецца жорсткасцю, сутыкненнямi. А насамрэч гэта сапраўднае мастацтва са сваiмi правiламi i законамi, якое не мае з бойкамi абсалютна нiчога агульнага. Калi на пляцоўку выходзяць дзяўчаты, барцоўскi паядынак становiцца не толькi захапляльным, але i прыгожым вiдовiшчам. Бронзавы прызёр чэмпiянату свету сярод юнiёраў, уладальнiк «серабра» i «бронзы» чэмпiянату Еўропы сярод юнiёрак i кадэтаў, Яўгенiя Андрэйчыкава развейвае ўсе памылковыя стэрэатыпы, звязаныя з барацьбой i спортам у цэлым.


Фота: Беларуская федэрацыя барацьбы.

— Жэня, чаму справай свайго жыцця ты зрабiла менавiта барацьбу?

— Як звычайна бывае з усiмi важнымi падзеямi, гэта адбылося выпадкова. Сяброўка пазвала схадзiць у новую спартыўную секцыю. А мы былi баявыя дзяўчынкi, i словы «вольная барацьба» для нас гучалi вельмi цiкава i прывабна. На трэнiроўках мы бегалi эстафеты, гулялi, было па-дзiцячы весела. А на першых спаборнiцтвах я выйграла дзве схваткi, адну прайграла i не стала пераможцам. Тады мяне ўпершыню ўзяла спартыўная злосць, i я вырашыла, што павiнна дасягнуць поспеху. Дарэчы, у сяброўкi, якая прывяла мяне ў барацьбу, спартыўная кар'ера не атрымалася. Мой першы трэнер Андрэй Пятровiч Барабанаў жыў са мной у адным доме, мы разам хадзiлi на трэнiроўкi. А я ў той час без iх ужо не магла. Вялiкую ролю адыграла i тое, што ў маiм родным Бабруйску адна з найлепшых школ вольнай барацьбы ў краiне. Узорамi для пераймання для нас былi Вольга Хiлько, Ванэса Каладзiнская, Залiна Седакова, двухкратны прызёр чэмпiянатаў свету. Iра Курачкiна, якая ўжо мае алiмпiйскую лiцэнзiю ў Токiа, таксама з намi трэнiравалася. У такiх умовах было цяжка не палюбiць барацьбу.

— А бацькi як аднеслiся да твайго выбару?

— Яны былi задаволеныя, што я праводжу час на трэнiроўках, а не на вулiцы. Тым больш, як я ўжо казала, я была непаседлiвай, баявой дзяўчынкай i бацькам трэба было накiроўваюць маю энергiю ў правiльнае рэчышча. Канешне, мае бацькi ганарацца мной i ўсяляк мяне падтрымлiваюць. Малодшы брат пайшоў па маiх слядах i займаецца ў майго першага трэнера. Але ён яшчэ маленькi, i яму рана думаць аб прафесiйнай кар'еры.

— Прыходзiлася сутыкацца з меркаваннем, што барацьба — гэта не жаночы спорт?

— Гэта любiмыя словы маiх бабуль, дзядуляў i школьных настаўнiкаў. Але я нiколi не звяртала на iх увагi. Мне падабаецца, што я раблю, мяне гэта натхняе, астатняе не мае значэння. У раннiм узросце падобныя выразы яшчэ могуць выклiкаць нейкiя сумненнi. А потым гэта становiцца любiмай работай, для спартсменаў нават сэнсам жыцця. I ўжо не важна, што кажуць людзi. Напрыклад, асабiстаму жыццю барацьба нiколi не перашкаджала. Маладыя людзi не баяцца, што я ў добрай фiзiчнай форме (смяецца).

— З якiмi стэрэатыпамi адносна барацьбы ты сустракалася?

— Мабыць, самая вялiкая памылка з тых, з якiмi прыходзiлася сустракацца, датычыцца iнтэлектуальных здольнасцяў спартсменаў. Чамусьцi людзi лiчаць, што нам, акрамя спорту, нiчога не цiкава. Але ж гэта зусiм не так. Спартсмены — высокаразвiтыя людзi. Мы пастаянна знаходзiмся ў грамадстве, маем зносiны з людзьмi з розных краiн, з журналiстамi. Мы прадстаўляем краiну на ўвесь свет. Я бачыла вельмi мала замкнутых спартсменаў. Як правiла, гэта пазiтыўныя, цiкавыя людзi. Дарэчы, барцоў выдзяляе добрае пачуцце гумару, нам без яго нiяк. У нас фiзiчна цяжкая справа, i гумар дапамагае расслабiцца.

— А што наконт стэрэатыпу аб паламаных вушах барцоў?

— Гэта праўда жыцця, а не стэрэатып. У мяне таксама адно вуха зламанае. Наша «каронная» траўма залежыць ад удару. Ты «праходзiш» у ногi сапернiка i б'ешся аб яго сцягно. Удар за ўдарам, i вуха заплывае вадкасцю, якую трэба адкачваць. Не самыя прыемныя адчуваннi, але калi своечасова звярнуцца да доктара i выконваць яго назначэннi, можна астацца з прыгожым вушкам.

— Жэня, барацьба моцна змянiла твой характар?

— Спорт увогуле змяняе характар i ўсё жыццё. На дыване мы аднаасобнiкi i думаем толькi аб сабе, аб сваёй перамозе. I я заўважаю, што часам паводжу сябе так i па-за пляцоўкай. Мне абавязкова патрэбна, каб усё было па-мойму. Як у анекдоце: ёсць толькi два меркаваннi — маё i няправiльнае. На шчасце, такое здараецца рэдка. Я iмкнуся саступаць, слухаць людзей, якiя вакол мяне. Калi патрэбна, нават магу пераступiць цераз сябе. Барацьба, як i любы iншы спорт, загартавала характар. Спартсмен нiколi не спыняецца на дасягнутым i можа адстойваць сваю пазiцыю. Мы ўмеем паводзiць сябе ў грамадстве, дастойна паводзiць сябе ў канфлiктных сiтуацыях. Спорт вучыць быць адэкватнымi i ветлiвымi людзьмi.

— Барацьба — гэта, перш за ўсё, сапернiцтва i канкурэнцыя, а дружбе ёсць месца ў вашым спорце?

— Канешне, мы шмат часу праводзiм разам на зборах, на трэнiроўках, як тут не пасябраваць? Быў момант, калi я баролася са сваёй найлепшай сяброўкай. Проста патрэбна настроiцца на тое, што канкрэтна ў гэтую хвiлiну вы сапернiцы. На спаборнiцтвы прыязджаюць не сяброў заводзiць, а бароцца, i гэта трэба прыняць. А пасля схватак можна i нават трэба разам кавы выпiць, пагаварыць.

— Як пандэмiя каранавiруса паўплывала на тваю работу ў гэтым сезоне?

— Мяне яна закранула непасрэдна, таму што я захварэла на каранавiрус. Мабыць, у нас здарылася ўспышка iнфекцыi i нiхто аб гэтым не ведаў. А паколькi барацьба — кантактны вiд спорту, зразумела, што ўсе мы заразiлiся. На шчасце, у мяне хвароба прайшла без ускладненняў — крыху балела галава. А так у нас адмянiлi чэмпiянат Еўропы сярод дарослых, чэмпiянат Еўропы сярод моладзi i кадэтаў U-23 таксама не адбыўся. Скамечаны сезон. Але нiчога, працуем. Я хоць i адношуся яшчэ да катэгорыi U-23, але ўжо два гады выступаю i на дарослым узроўнi. А там вельмi моцныя спартсменкi, i трэба шмат выкладвацца, каб дайсцi да iх узроўню. Вось я i напрацоўваю форму.

— Жэня, што табе дапамагае не здавацца i кожны дзень прыходзiць на трэнiроўкi?

— Я не буду надта арыгiнальнай. Усе спартсмены трэнiруюцца дзеля алiмпiйскага медаля. Дзеля яго шмат ахвяр, поту i слёз. Трэба штодзень пераломваць сябе, каб падняцца наверх. Але медаль Алiмпiйскiх гульняў таго каштуе.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларускі Чырвоны Крыж працягвае аказваць дапамогу падчас пандэміі і іншых надзвычайных сітуацый

Беларускі Чырвоны Крыж працягвае аказваць дапамогу падчас пандэміі і іншых надзвычайных сітуацый

Каля мільёна чалавек атрымала падтрымку ў выглядзе прадуктовых набораў, ваўчараў, якія можна было «атаварыць», грашовых сродкаў, дастаўкі прадуктаў на дом, а таксама простай размовы па тэлефоне «гарачай лініі» са спецыялістам.

Грамадства

Матывацыя праз гейміфікацыю, або як працуюць механізмы гульні ў адукацыі

Матывацыя праз гейміфікацыю, або як працуюць механізмы гульні ў адукацыі

Вядома, што гульня здольная захапіць усю ўвагу чалавека і не адпускаць яе доўгі час.

Культура

Падмурак Трэцяга Рэнесансу закладваецца ва Узбекістане

Падмурак Трэцяга Рэнесансу закладваецца ва Узбекістане

У Ташкенце прайшлі Тыдзень культурнай спадчыны Узбекістана і ІV Міжнародны кангрэс Сусветнага таварыства па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Узбекістана «Культурная спадчына Узбекістана — падмурак новага Рэнесансу».

Грамадства

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.