Вы тут

Навіны з паштовай сферы


Пазнаёмцеся з Бялынiчамi

6 верасня, у першую нядзелю месяца, у краiне будзе адзначацца Дзень беларускага пiсьменства. Да гэтай падзеi 20 жнiўня Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi выпускае тэматычны канверт з арыгiнальнай маркай, прысвечаны святу.

Сёлета месцам яго дыслакацыi абраны Бялынiчы — невялiкi гарадок на паўночным захадзе Магiлёўскай вобласцi.

Канверт будзе зроблены на беларускай мове. Яго ўпрыгожаць выявы славутасцяў Бялынiч — царквы ў гонар Бялынiцкай iконы Божай Мацi, раённага цэнтра культуры i раённага мастацкага музея iмя слаўнага мастака Вiтольда Бялынiцкага-Бiрулi. Таксама на канверце будуць змешчаны герб горада i эмблема Дня беларускага пiсьменства.

Канверт аддрукаваны тыражом 20 тысяч экзэмпляраў. Памятнае гашэнне пройдзе 6 верасня ў аддзяленнi паштовай сувязi № 1 у Бялынiчах.


У гонар збiральнiкаў мёду

Невялiкая пчала хоць i з'яўляецца патэнцыйна небяспечнай для людзей (усё-такi алергiчныя рэакцыi ад уджальванняў нiхто не адмяняў), але i карысць ад яе велiзарная. У першую чаргу — для ўраджайнасцi сельскагаспадарчых культур i пладовых дрэў. Даказана, што iх апыленне дазваляе павысiць збор пладоў больш чым напалову. Ды i не толькi ў гэтым карысць джаланосных iстот — дзякуючы iм мы можам ласавацца мёдам, працуем з воскам, лечымся праполiсам.

Традыцыi бортнiцтва існавалі на тэрыторыi нашай краiны здаўна. Вось таму i выпускаецца серыя «Пчалярства ў Беларусi». А на мiнулым тыднi Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi выпусцiла паштовую марку, прысвечаную меданоснай пчале.

Аркуш змяшчае сем марак i адзiн купон. Марка аддрукавана накладам 56 тысяч экзэмпляраў. Намiнал маркi «Р» адпавядае тарыфу на перасылку мiжнароднай простай пiсьмовай карэспандэнцыi (лiстоў, бандэроляў, дробных пакетаў) масай да 20 грамаў уключна прыярытэтнай.

Акрамя таго, да гэтага выпуску была падрыхтаваная картка для картмаксiмуму.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўнiцтве з федэрацыяй пчалярскiх арганiзацый «Апiславiя».


Каранавiрус уносiць карэктывы

Масавыя адмены авiярэйсаў, якiя пачалiся яшчэ ўвесну праз пандэмiю каранавiруса, не скончылiся i дагэтуль. Закранаюць яны i паштовую сферу. Нават пiсьмовая карэспандэнцыя i наземныя пасылкi дагэтуль не прымаюцца ў некаторых дзяржавах. У асноўным гэта датычыцца краiн, размешчаных па-за межамi еўрапейскага кантынента.

А вось з дастаўкай адпраўленняў пры дапамозе паскоранай пошты EMS сiтуацыя куды больш складаная. Напрыклад, iх пакуль не прымаюць Аўстралiя, Мальта, Тайвань. У «стоп-лiсце» таксама краiны Афрыкi, Акiянii, Карыбскага басейна i Лацiнскай Амерыкi. Агулам пакуль спiс такiх краiн i тэрыторый налiчвае больш за 60 пазiцый. Аператыўна азнаё-мiцца з iм можна на сайце «Белпошты» па спасылцы.

Прадпрыемства нагадвае, што пакуль па ўсiм свеце магчымыя затрымкi ў тэрмiнах дастаўкi паскораных адпраўленняў, пасылак i лiстоў.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.

Грамадства

Алена Богдан: Любы рух павінен быць паступальным, а не разбуральным

Алена Богдан: Любы рух павінен быць паступальным, а не разбуральным

Яна расказала чытачам «Звязды», ці плануе Беларускі саюз жанчын стаць першай жаночай палітычнай партыяй у краіне і як гэта — сумяшчаць работу ў дзяржапараце з актыўнай грамадскай дзейнасцю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Хітра ўладкавана чалавечая памяць. Бывае, нешта ўбачыў-пачуў, а што — хоць забі — назаўтра не ўспомніш, а нешта — якраз наадварот — «ляжыць» там гадамі ці нават дзесяцігоддзямі і ўспамінаецца досыць часта...