Сусветная практыка паказвае, што энергаблоку, каб ён запрацаваў, патрэбна дзесяць гадоў: ад моманту стварэння да запуску. Будаўнiцтва Беларускай АЭС у гэтым плане iдзе хiба што не з апераджэннем графiка. Энергетычны пуск першага рэактара з уключэннем у беларускую энергасiстэму запланаваны сёлета на чацвёрты квартал. Пра спецыфiку нагляду i лiцэнзавання Беларускай АЭС на этапах фiзiчнага i энергетычнага пуску расказалi эксперты Дзяржатамнагляда.
Дзейнасць у галiне выкарыстання атамнай энергii лiцэнзуецца, гэтаксама як i ўсе этапы жыццёвага цыклу iснавання ядзернай устаноўкi. Гэта азначае, што перш чым дазволiць станцыi запрацаваць, эксплуатуючая арганiзацыя, якая атрымлiвае адпаведнае рашэнне, павiнна
прадставiць камплект дакументаў лiцэнзуючаму органу. У Беларусi гэта Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях. А разглядае дакументы, праводзiць экспертызу i прымае рашэнне аб дазволе на дзейнасць Дзяржатамнагляд, абазначыла Вольга ЛУГАЎСКАЯ, начальнiк Дэпартамента па ядзернай i радыяцыйнай бяспецы Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях (Дзяржатамнагляда).
— На пачатку жнiўня на станцыi пачаўся першы этап фiзiчнага пуску — загрузка свежага ядзернага палiва ў рэактарную ўстаноўку. На тым этапе, на якi выдадзены дазвол, будуць яшчэ ажыццяўляцца працэдуры, звязаныя са зборкай рэактара. Цяпер АЭС працуе ў межах лiцэнзii на стварэнне i ў межах лiцэнзii на абыходжанне з палiвам. А ўвогуле працэс экспертызы i разгляду дакументаў вельмi працяглы. Пачаўся ён яшчэ ў 2017-м, калi АЭС падала камплект дакументаў на атрыманне адпаведнага дазволу.
Напрыклад, камплект дакументаў, якi вызначае бяспеку, уключае ў сябе справаздачу аб абгрунтаваннi бяспекi, праграму якасцi, неабходныя тэхрэгламенты i iншае. Пасля разгляду гэтых шматтомных дакументаў экспертная арганiзацыя дасць заключэнне аб адпаведнасцi ўсiх рэалiзуемых праектных рашэнняў i гатоўнасцi самой станцыi выконваюць сваю функцыю.
— Наступны этап, якi дазваляе нам вынесцi комплекснае рашэнне аб магчымасцi выдаць такi дазвол, — гэта ацэнка адпаведнасцi. Разглядаюцца дакументы, што прадстаўляе АЭС, якiя сведчаць, у прыватнасцi, аб гатоўнасцi эксплуатуючай арганiзацыi выконваць адпаведныя работы. А таксама вынiкi мэтавай iнспекцыi, якая разглядае фiзiчную гатоўнасць аб'екта, выкананне ўсiх патрабаванняў на пляцоўцы, праводзiць тэхкантроль, сумоўi з кiраўнiкамi эксплуатуючай арганiзацыi. Такiм чынам выносiцца другое заключэнне, якое датычыцца ўжо непасрэдна пляцоўкi станцыi. На падставе гэтых двух разглядаў выносiцца агульнае рашэнне аб магчымасцi выдачы АЭС адпаведнага дазволу.
Увод першага блока АЭС у эксплуатацыю — самы важны этап у стварэннi станцыi, якi цяпер ужо ажыццяўляецца на пляцоўцы. Першы з чатырох яго складальнiкаў — паэтапныя выпрабаваннi i апрабаванне сiстэм i абсталявання на iх адпаведнасць праектным параметрам без ядзернага палiва. Другi — фiзiчны пуск, якi ўяўляе сабой тыя ж выпрабаваннi, але ўжо пры загружаным у рэактар палiве. Трэцi — энергетычны пуск — уключэнне турбаўстаноўкi i адпаведныя выпрабаваннi. Чацвёрты — вопытна-прамысловая эксплуатацыя — комплекснае апрабаванне ўсяго абсталявання, расказаў Вiген МАРУХЯН, начальнiк упраўлення рэгулявання ядзернай бяспекi Дзяржатамнагляда:
— Этап фiзiчнага пуску падзелены на тры фазы: загрузка палiва ў рэактар, «халодныя» гiдраўлiчныя выпрабаваннi пры тэмпературы ядзернай устаноўкi да 130 0С i «гарачае» выпрабаванне пры падключаным абсталяваннi i тэмпературай цепланосьбiтаў, якая можа падымацца да 180 0С. Аднак пры ўсiм гэтым не будзе праводзiцца цеплаадвод, бо ўсе рэгулюючыя стрыжнi апушчаны ў нiз рэактарнай устаноўкi i працэс цеплаабмену не адбываецца.
Заканадаўствам на пляцоўцы стварэння БелАЭС устаноўлены рэжым пастаяннага нагляду. Кантрольна-наглядныя мерапрыемствы праводзяцца там па асобным заканадаўчым акце, а Дзяржатамнагляд размясціў уласны аддзел з шасцю рабочымi месцамi, расказаў пра асаблiвасцi этапаў уводу Беларускай АЭС у эксплуатацыю Максiм МАЗУРЭНКА, начальнiк упраўлення арганiзацыi нагляду за ядзернай i радыяцыйнай бяспекай ядзерных установак Дзяржатамнагляда:
— Адна з асаблiвасцяў iснуе ў плане арганiзацыi праверак. Перад кожным этапам праводзiцца мэтавая праверка ацэнкi гатоўнасцi пляцоўкi да яго пачатку. Падчас ходу этапу таксама iдуць праверкi. Спецыфiка ў тым, што шмат намаганняў аддаецца прафiлактычнай рабоце. Мы таксама задзейнiчаем нашы арганiзацыi тэхнiчнай падтрымкi, каб у нашых iнспектараў была нейкая экспертная падтрымка. I яшчэ адна спецыфiка — значны дакументаабарот.
Цяпер на станцыi завершана першая фаза фiзiчнага пуску (загружана ядзернае палiва), другая пачнецца, калi АЭС дашле ў Дзяржатамнагляд паведамленне аб сваёй гатоўнасцi да гiдраўлiчных выпрабаванняў.
З 17 да 19 жнiўня эксперты Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыi арганiзацый (САА АЭС), якiя эксплуатуюць атамныя электрастанцыi, правялi партнёрскую перадпускавую праверку першага энергаблока БелАЭС, паведамiла прэс-сакратар Мiнэнерга Вольга КАЗЛОВIЧ:
— Праверка праводзiлася па найбольш важных кiрунках вытворчай дзейнасцi эксплуатуючай арганiзацыi для ацэнкi гатоўнасцi абсталявання i сiстэм энергаблока да бяспечнага пуску i далейшай эксплуатацыi.
Эксперты не выявiлi недахопаў, якiя маглi б стаць перашкодай для пуску. Спецыялiсты САА АЭС адзначылi значны прагрэс у арганiзацыi дзейнасцi АЭС па забеспячэннi i кантролi належнага стану абсталявання i сiстэм, важных для бяспекi, а таксама паляпшэнне па ўсiх правераных кiрунках вытворчай дзейнасцi.
Iрына СIДАРОК
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».