Вы тут

Салодкая ўзнагарода — не за «салодкае» жыццё


Узнагарода можа быць салодкай... У літаральным сэнсе! Берасцейская літаратурная мядовая прэмія ўпершыню была ўручана ў 2001 годзе. Заснаваў яе пісьменнік Мікола Папека, прафесійны пчаляр, гаспадар-прысядзібнік. «Здабываю хлеб з дапамогай пчалы», — распавядаў пра сябе творца, сам у 1999 годзе лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес»


Штогод пуд мёду атрымлівае пісьменнік Берасцейшчыны за таленавітыя творы, за актыўную грамадскую пазіцыю. Першымі з пераможцаў былі Алесь Каско, Мікола Купрэеў (апошняму яна была прысуджана пасмяротна, мёд атрымала яго дачка Святлана). Летась смачнай узнагародай адзначылі зборнік паэзіі Міколы Пракаповіча. Сярод пераможцаў былі і літаратары з іншых рэгіёнаў і нават краін, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё літаратурных сувязяў Брэсцкага рэгіёна. Так, украінская паэтэса Ніна Горык была ўзнагароджана за зборнік берасцейскіх літаратараў, які пабачыў свет у Луцку, пераствораны ёю па-ўкраінску. За літаратуразнаўчыя даследаванні і папулярызацыю творчасці Міколы Купрэева атрымаў прэмію і Леанід Галубовіч.

Сама ідэя ўзнікла падчас творчых сустрэч, у гутарках і разважаннях пра літаратуру з аднадумцамі і калегамі па пяры, распавядаў Мікола Папека. У энцыклапедыях ХІХ стагоддзя зафіксавана, што нашы продкі ў далёкі дахрысціянскі перыяд мёд і воск прыносілі ў ахвяру сваім багам. Ёсць тут штосьці сімвалічнае — за горыч і адчай, за боль і аголены нерв, душэўныя пакуты і бяссонныя ночы, якімі, па сутнасці, і ствараецца сапраўдная літаратура — творца атрымлівае пэўную кампенсацыю для падтрымкі здароўя і добрага стваральнага настрою...

Яна БУДОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.