Канал «Культура» Беларускага радыё запрашае слухаць літаратурна-мастацкія і пазнавальныя праекты. У суботу і нядзелю ў праграме «Паэтычная раніца» прагучыць радыёкампазіцыя паводле вершаў Васіля Жуковіча. Праграма «Паэзія ХХІ стагоддзя» прапануе творчасць Змітрака Марозава.
Публіцыстычныя праекты выхаднога дня «Кнігалюбу» і «Запрашаем у кнігарню» пазнаёмяць з літаратурнымі падзеямі, кніжнымі навінкамі і аглядам «ЛіМа». У нядзелю ў радыёверсіі праграмы «Суразмоўцы» слухайце гутарку пісьменніка, публіцыста і журналіста Навума Гальпяровіча з кандыдатам філалагічных навук, літаратурным крытыкам Ірынай Шаўляковай-Баразенка.
У «Літаратурнай анталогіі» з панядзелка да пятніцы агучваюцца старонкі раманаў Людмілы Рублеўскай пра авантуры Пранціша Вырвіча, у «Радыёбібліятэцы» — твора Франсуазы Саган «Крыху сонца ў халоднай вадзе». «Літаратурныя гісторыі» ў выхадныя ў вячэрні час прапануюць апавяданні беларускіх і замежных аўтараў.
У межах праграмы «Радыётэатр. Лепшае» ў суботу прагучаць заключныя дзеі радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра «Тутэйшыя» паводле п’есы Янкі Купалы. Нядзельным вечарам прыхільнікаў тэатра перад мікрафонам чакае першая частка радыёспектакля «Гульня ў джын» паводле Дональда Кобурна.
Штовечар а 21 гадзіне для маленькіх слухачоў на «Культуры» выходзіць «Вячэрняя казка», а па буднях у праекце «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя» гучаць старонкі кнігі Янкі Маўра «ТВТ».
Падрабязны расклад перадач даступны на сайце www.radiokultura.by
Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.
Яна расказала чытачам «Звязды», ці плануе Беларускі саюз жанчын стаць першай жаночай палітычнай партыяй у краіне і як гэта — сумяшчаць работу ў дзяржапараце з актыўнай грамадскай дзейнасцю.
Хітра ўладкавана чалавечая памяць. Бывае, нешта ўбачыў-пачуў, а што — хоць забі — назаўтра не ўспомніш, а нешта — якраз наадварот — «ляжыць» там гадамі ці нават дзесяцігоддзямі і ўспамінаецца досыць часта...
Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.