Вы тут

Савіных выказаўся супраць стварэння фінансавых фондаў для падтрымкі пратэсных настрояў у Беларусі


Пра гэта ён заявіў падчас выступлення на пашыраным пасяджэнні Камісіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па палітычных пытаннях і дэмакратыі, на якім абмяркоўваліся вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.


Фота БЕЛТА.

Пасяджэнне адбылося 8 верасня ў фармаце відэаканферэнцыі, у ім узялі ўдзел старшыня ПАСЕ Рык Дамс, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэя Савіных, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская, члены Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.

Па выніках абмеркавання Андрэй Савіных адзначыў, што быў здзіўлены неразуменнем міжнароднымі партнёрамі тых працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі. «Прытым, што людзі (удзельнікі пасяджэння — Зв.) казалі шчыра, але было цалкам бачна, што яны зыходзяць з нейкіх сваіх уяўленняў пра тое, як развіваюцца палітычныя працэсы ў іх краінах і накладваюць гэтыя ўяўленні на працэсы ў Беларусі. Я са свайго боку пастараўся патлумачыць ім, што Рэспубліка Беларусь рухаецца па шляху развіцця дэмакратычных стандартаў, дэмакратычных інстытутаў, але робіць гэта ў інтарэсах, перш за ўсё, уласных грамадзян, стабільнага развіцця нашай краіны».

Ён падкрэсліў: «У гэтай сувязі мы, вядома, катэгарычна супраць любых знешніх сіл, якія ствараюць фінансавыя фонды для таго, каб падтрымліваць пратэсныя настроі ў Рэспубліцы Беларусь. Фактычна гэта прыводзіць да развіцця сітуацыі па мадэлі „пратэсты ў абмен на заробак“. Гэта не вядзе да стабільнасці, гэта ўмацоўвае недавер паміж рознымі сацыяльнымі групамі ў нашай краіне, гэта, зрэшты, запавольвае развіццё дэмакратычных традыцый».

На пасяджэнні Камісіі ПАСЕ Андрэй Савіных таксама выказаўся пра недапушчальнасць умяшання, якое накіравана на безальтэрнатыўную перадачу ўлады трэцяй сіле. «Гэта абсурдна, бо ўлада ў Беларусі стабільная, улада ў Беларусі працуе ў інтарэсах усяго  грамадства, у інтарэсах простых людзей, і мы  будзем рэалізоўваць і надалей гэту палітыку – палітыку сацыяльнай дзяржавы», — упэўнены старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў.

Пры гэтым Андрэй Савіных запэўніў еўрапейскіх калег, што Беларусь зацікаўленая ў шырокім унутраным дыялогу з удзелам максімальнай колькасці легітымных грамадскіх і палітычных арганізацый для мадэрнізацыі палітычнай сістэмы ў Беларусі.

«Гэты дыялог можа ўключаць любыя пытанні, якія прадстаўляюць інтарэс для беларускага грамадства, гэты дыялог, па логіцы, павінен завяршыцца распрацоўкай новых палажэнняў Канстытуцыі, якая мадэрнізуе і палітычную сістэму Беларусі, якая можа закрануць выбарчае заканадаўства, законы пра масавыя мерапрыемствы, умацуе істотным чынам ролю палітычных партый. Цалкам магчыма, што мы прыйдзем да прапарцыйнай сістэмы прадстаўніцтва выбарных органаў, уключаючы парламент, — патлумачыў журналістам дэпутат. — Гэты дыялог павінен стаць вынікам грамадскага абмену меркаваннямі, якое выпрацуе ўмовы для палітычнага і эканамічнага развіцця нашай краіны».

Андрэй Савіных дадаў, што вітае ўдзел міжнародных партнёраў у падтрымцы, у экспертным садзейнічанні развіццю такога дыялогу.

«Формы і метады такога садзейнічання, вядома, будуць вызначаныя пазней пры ўмове, калі нашы партнёры здолеюць забяспечыць адкрыты і ўзважаны, а галоўнае — сяброўскі і паважлівы ўдзел у гэтым працэсе», — рэзюмаваў ён.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне. 

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.