Вы тут

У Беларусі — 73 402 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 71 999 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 9 верасня ў Беларусі зарэгістраваны 73 402 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 1 605 547 тэстаў на каранавірус.

71 999 чалавек больш не хварэюць.

Памерлі 726 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 27,6 млн чалавек, пры гэтым больш за 898 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 6,3 млн заражаных, Індыя — больш за 4,3 млн, Бразілія — больш за 4,1 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: coronavirus.of.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.