Вы тут

Дональд Трамп у аднабаковым парадку аднавіў зброевае эмбарга супраць Ірана


ЗША ў аднабаковым парадку аднаўляюць зброевае эмбарга ў дачыненні да Ірана, якое дзейнічала да заключэння «ядзернай здзелкі» ў 2015 годзе. Белы дом апублікаваў адпаведны ўказ прэзідэнта Дональда Трампа, паведамляе DW.


У дакуменце папярэджваецца аб блакаванні актываў у ЗША ўсіх фізічных або юрыдычных асоб, якія спрыяюць пастаўкам, продажу або перадачы звычайных узбраенняў Ірану або з Ірана. Акрамя таго, санкцыі будуць тычыцца ўсіх, хто забяспечвае тэхнічную падрыхтоўку, прадастаўляе фінансавую падтрымку і паслугі, а таксама іншую дапамогу, звязаную з гэтай зброяй.

Акрамя таго, Злучаныя Штаты пашырылі санкцыі ў дачыненні да Ірана. Новыя абмежавальныя меры датычаць міністэрства абароны ў Тэгеране, іранскай кампаніі Defense Industries Organisation і яе кіраўніка, а таксама яшчэ некалькіх фізічных і юрыдычных асоб, якія маюць дачыненне да ядзернай праграме Ірана і стварэнні балістычных ракет, заявіў дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа.

Прэв’ю: AP

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.