Вы тут

Ігар Петрышэнка: Разглядаецца каля 280 адміністрацыйных спраў аб удзеле непаўналетніх у несанкцыянаваных мітынгах


Разглядаецца каля 280 адміністрацыйных спраў аб удзеле непаўналетніх у несанкцыянаваных мітынгах, паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на пасяджэнні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, інфармуе БЕЛТА.


«На разглядзе парадку 280 адміністрацыйных спраў па парушэнні непаўналетнімі правілаў паводзінаў і ўдзелу ў несанкцыянаваных мітынгах. Адпаведна, іх законныя прадстаўнікі запрашаюцца на камісіі па справах непаўналетніх і прымаюцца адпаведныя меры», — адзначыў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, ёсць відэафіксацыя таго, што каля 20 бацькоў свядома прывялі на несанкцыянаваныя акцыі 25 дзяцей.

«Кожнаму факту будзе дадзена прававая ацэнка, і ніводны так званы бацька, які падвяргае сваё дзіця небяспецы, не сыдзе ад прадугледжанай заканадаўствам адказнасці», — дадаў віцэ-прэм’ер.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.