З сабора італьянскага горада Спалета знік посуд з кроплямі крыві папы рымскага Яна Паўла II, паведамляе mir24.tv.
Рэліквія ўяўляе сабой залаты крыж з бурбалкай унутры. 24 верасня яе не змаглі знайсці на звыклым месцы. Адразу пасля гэтага былі выкліканыя карабінеры.
Арцыбіскуп монсіньёр Рэната Бакарда ўжо выступіў з прамовай, у якой заклікаў злачынцаў вярнуць каштоўны прадмет. «Гэта сур'ёзны ўчынак, які шкодзіць пачуццям набожнасці многіх людзей», - адзначыў царкоўны іерарх. Ён выказаў спадзяванне, што крадзеж быў учынены не з мэтай патрабаванні выкупу.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».