Напрыканцы кастрычніка ў горадзе Наньчан, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Цзянсу на ўсходзе Кітай, адкрыецца Сусветная канферэнцыя па індустрыі віртуальнай рэальнасці (VR)-2020. Пра гэта абвясцілі арганізатары, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Асобныя мерапрыемствы ў рамках канферэнцыі будуць праходзіць у анлайн-фармаце. Удзельнікі абмяркуюць пытанні, звязаныя з пашыранай рэальнасцю, воблачнай віртуальнай рэальнасцю, прамысловай экалогіяй і забаўляльнымі гульнямі.
Сусветная канферэнцыя па індустрыі VR, арганізатарамі якой выступаюць міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі Кітая, а таксама народны ўрад правінцыі Цзянсу, штогод праходзіць у Наньчане з 2019 года. Летась былі падпісаны 104 дамовы.
Кітай стаў прыкладам імклівага пашырэння індустрыі віртуальнай рэальнасці, паколькі краіна імкнецца да якаснага развіцця і шырокага прымянення новых тэхналогій. Па прагнозах міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі, маштабы рынку VR у КНР да 2021 года дасягнуць 54,45 млрд. юаняў (каля 7,7 млрд. долараў).
Яйкі — у першую чаргу курыныя — адзін з ключавых прадуктаў харчавання ў нашай краіне.
Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?
Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.
Там зладзілі сапраўдную казку.