Вы тут

У Вялікім тэатры Беларусі паказалі «Стварэнне свету» і прэзентавалі альбом, прысвечаны знакамітаму балету


У Міжнародны дзень музыкі, 1 кастрычніка, на сцэне Вялікага тэатра Беларусі гледачоў сустрэлі 300-ым паказам балета «Стварэнне свету» Валянціна Елізар’ева. А напярэдадні спектакля адбылася прэзентацыя фотаальбома Аляксея Казнадзея, прысвечанага вядомай пастаноўцы.


«Стварэнне свету» — гэта трэці альбом з серыі «Імгненні Валянціна Елізар’ева». Так, у першай кнізе Аляксей Казнадзей прадставіў фотаздымкі, дзе адлюстраваны моманты рэпетыцый балета «Спартак», а таксама падрыхтоўка да гала-канцэрта з нагоды 70-гадовага юбілею Валянціна Мікалаевіча. А ў другой кнізе можна ўбачыць фотагісторыю, прысвечаную балету Сяргея Пракоф’ева «Рамэа і Джульета».

На сустрэчу з гледачамі ў Малой зале завіталі пастаноўшчыкі спектакля — мастацкі кіраўнік тэатра, народны артыст СССР Валянцін Елізар’еў і дырыжор, уладальнік медаля Францыска Скарыны Вячаслаў Чарнуха-Воліч. У наведвальнікаў была ўнікальная магчымасць не толькі паразмаўляць са знакамітым харэографам, але і паўдзельнічаць у розыгрышы трох фотаальбомаў, а таксама запісацца на бясплатную вясельную фотасесію ў тэатры.

Алена ДРАПКО

Фота Яна ХВЕДЧЫНА


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.