100slow
Займацца любімай справай і трымаць плён сваёй працы ў руках (а не як немаведама дзе захаваны файл сярод стоса іншых у ноўтбуку) — чаму б і не? Гэтая думка спачатку лёгка паказытала мае далоні, а пасля ўжо надзейна пасялілася ў галаве і прывяла мяне ў «Маладосць». Так, спачатку на 5-м курсе, а потым у магістратуры МДЛУ мая чытацкая (і, безумоўна, перакладчыцкая!) любоў да малой прозы Р. М. Рыльке вылілася ў роўныя чародкі чорных літар на старонках часопіса, што аб’ядноўвае не толькі пісьменнікаў і публіцыстаў, але і перакладчыкаў. Спадзяюся, што маё знаёмства з «Маладосцю», адзначанае ўжо дзвюма плённымі сустрэчамі, працягнецца і далей.
Вікторыя ВЕРПЕЧЫНСКІС
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.