Вы тут

Што цікавага паглядзець па ТБ на наступным тыдні


Восень, бясспрэчна, прыгожая пара, але, калi надвор'е змяняе плюс на мiнус, хочацца ўтульнасцi, цяпла, бавiць час так, каб энергiя i душэўная раўнавага зберагалiся. Варыянт знайсцi час для прагляду добрага фiльма цi перадачы, пагадзiцеся, зноў становiцца актуальны. Таму прапануем вам анонс, дзе ёсць i камедыi, апрабаваныя часам, i праграмы, за праглядам якiх прыемна адпачыць, а можа, i паразважаць.


У эфiры «Беларусь 3» гледачам рыхтуюць паказ многiх цiкавых фiльмаў. У прыватнасцi, можна ўбачыць меладраму «Нетэрмiновая вясна» вытворчасцi «Беларусьфiльма». Кiнастужка была знята ў 1989 годзе па матывах апавяданняў «Нетэрмiновая вясна», «Руся», «Князь у князях», «Мухi», «Жураўлi», «Каўказ», аповесцi «Сухадол», а таксама дзённiкаў i артыкулаў нобелеўскага лаўрэата Iвана Бунiна (здымкi прымеркавалi да 120-годдзя пiсьменнiка). Паводле сюжэта, гiсторыя пачынаецца з таго, што настаўнiк Аляксей Дзмiтрыевiч праз некалькi гадоў пасля рэвалюцыi вяртаецца ў закiнуты маёнтак. З iм у героя звязаны ўспамiны пра першае i адзiнае каханне. Яго нявеста марыла стаць мастачкай, i маладыя людзi паядналi б свае лёсы, калi б не трагiчныя абставiны, выклiканыя даўняй сямейнай таямнiцай. Аднак праз чатыры гады Руся нечакана зноў з'яўляецца ў жыццi настаўнiка i просiць яго правецi з ёю некалькi дзён у тых мясцiнах, дзе iх спаткала шчасце... Што было далей, зможам даведацца падчас прагляду фiльма ў чацвер, 22 кастрычнiка. Дарэчы, у нядзелю гэтую кiнастужку пакажуць таксама ў эфiры канала «Культура».

А вось на «Беларусь 2» чакаецца цiкавiнка для аматараў рэалiцi-шоу. Праект «Паненка-сялянка» зноў з'явiцца на экранах. Як вядома, да добрага хутка прывыкаеш, а вось цi магчыма змянiць свой лад жыцця на нязвыклы i супрацьлеглы за тры днi, нам прадэманструюць чароўныя ўдзельнiцы праграмы. Дзяўчат чакае шмат цiкавых, незвычайных i нават шакавальных выпрабаванняў. Але можна сказаць дакладна — гледачы не здолеюць адарвацца ад экранаў, назiраючы за польска-ўкраiнскiм сезонам праграмы. Як пройдзе «абмен» i з якiмi высновамi дзяўчаты вернуцца пасля ўсiх пературбацый, зможаце даведацца пачынаючы з наступнай пятнiцы.

Таксама на «Беларусь 2» нас чакае паказ фiльма японскай вытворчасцi «Магазiнныя злодзеi» ад рэжысёра Хiракадзу Карыэда. У цэнтры апавядання сям'я, якая мае праблемы з фiнансамi: яны жывуць на пенсiю бабулi. Таму галоўнаму герою i яго прыёмнаму сыну час ад часу даводзiцца красцi ў крамах. I вось аднойчы Асама Сiбат, вяртаючыся дадому, падбiрае на вулiцы дзяўчынку. Яго жонка, хоць i незадаволеная, але прымае дзiця. Усе жывуць шчаслiва, пакуль аднойчы па тэлевiзары не бачаць аб'яву пра знiклую дзяўчынку. Гэтая навiна кардынальна змяняе iх жыццё... Як адзначаў сам рэжысёр фiльма, на некаторыя сцэны яго натхнiла ўласная бiяграфiя. I «Магазiнныя злодзеi» сталi пятай яго работай, паказанай на Канскiм кiнафестывалi. Фiльм атрымаў прэмiю «Сезар» у намiнацыi «Найлепшы фiльм на замежнай мове» ў Францыi ў мiнулым годзе, а таксама быў сярод намiнантаў многiх вядомых i прэстыжных кiнафестываляў ва ўсiм свеце.

Загаловак у газеце: Грэйцеся ў добрай кампанii...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.

Спорт

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.

Калейдаскоп

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале. 

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.