Вы тут

У Ваўкавыскім раёне ў лесе двое грамадзян вырошчвалі каноплі


Міліцыянеры затрымалі двух мясцовых жыхароў 31-го і 32-х гадоў, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў расліннага паходжання.


Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, першапачаткова праваахоўнікі ўстанавілі месца, дзе раслі каноплі і вылучылі версію пра тое, што яна не з’яўляецца дзікарослай. Тры акуратныя градкі ў лесе давалі зразумець, што за імі сочаць і чакаюць ураджаю.

Падазраваных затрымалі на працы. Абодва будаўнікі, і менавіта на аб’екце, які узводзіўся, яны захоўвалі частку ўраджаю.

Усяго канфіскавана крыху больш за два грамы марыхуаны і каля чатырох кілаграмаў канопляў у сырым выглядзе. Са слоў мужчын, «траву» яны мелі намер выкарыстоўваць для асабістага спажывання. Заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: beasts.cc

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?

Урачы папярэджваюць: нават калi з нейкiх прычын прыйшлося выдалiць адзiн зуб, яму патрэбная замена. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Праўду кажуць: няма лесу без ваўка, а сяла без злодзея.

Грамадства

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

Менавіта пад такім слоганам будзе праводзіцца Рэспубліканская прафілактычная акцыя, якая ініцыяваная на нашых дарогах Дзяржаўтаінспекцыяй краіны. 

Грамадства

Зімовы асартымент. Колькі каштуюць «вітаміны» на «Лебядзіным»

Зімовы асартымент. Колькі каштуюць «вітаміны» на «Лебядзіным»

З якімі прыкметамі вы звязваеце набліжэнне зімы?