Вы тут

Суд аштрафаваў «Еўрагандаль» на 675 рублёў за распаўсюд неналежнай рэкламы


ТАА «Еўрагандаль» за распаўсюд неналежнай рэкламы атрымала штраф у 25 базавых велічынь, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.


«Пастановай суда Першамайскага раёна Мінска ТАА „Еўрагандаль“ прызнана вінаватым у парушэнні заканадаўства аб рэкламе ў частцы размяшчэння на беларускіх тэлеканалах, у тым ліку ў навінавых праграмах, неналежнай рэкламы і падвергнута адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 25 базавых велічынь (675 руб.). Пастанова суда не была ні абскарджана, ні апратэставана і ўступіла ў законную сілу», — паведамілі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, МАРГ усталяваў факт распаўсюджвання ТАА «Еўрагандаль» рэкламы, якая змяшчае параўнанне коштаў на тавары, якія рэалізуюцца ў гандлёвых аб’ектах гэтай сеткі, з цэнамі на тавары, якія рэалізуюцца ў крамах іншых гандлёвых сетак, і інфармацыю «ў гіпермаркетах „Еўраопт“ кошты ў сярэднім на 21% ніжэй, чым у іншых гіпермаркетах Мінска», што ў наступстве не было пацверджана.

Парушэнне заканадаўства аб рэкламе ў адпаведнасці з п. 1 арт. 12.15 КаАП цягне адказнасць у выглядзе накладання штрафу да 50 базавых велічынь.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.