Беларускiя мытнiкi затрымалi найбуйнейшую партыю гашышу, выяўленую за апошнiя дзесяць гадоў, паведамiлi ў Дзяржаўным мытным камiтэце.
Аб'ём партыi гашышу складаў 668 кiлаграмаў (3,3 мiльёна доз), агульны кошт якiх на чорным рынку складае каля 13,4 мiльёна долараў. «Партыя наркотыку была схаваная ў марскiм кантэйнеры, якi перамяшчаўся аўтамабiльным транспартам з Рыгi праз пункт пропуску «Урбаны» на беларуска-латвiйскай мяжы. Мытнiкi выявiлi злачынства з дапамогай сiстэмы кiравання рызыкамi, а таксама магчымасцяў iнспекцыйна-надгляднага комплексу i кiналагiчнай службы», — адзначылi ў ведамстве.
Паводле прадстаўленых кiроўцам, 44-гадовым грамадзянiнам Беларусi, дакументаў, у кантэйнеры да расiйскага атрымальнiка перамяшчалася партыя пестыцыдаў. Аднак падчас мытнага надгляду сярод бочак з таварам, якi ўвозiўся на законных падставах, былi выяўленыя скрынкi са спрасаваным рэчывам цёмна-карычневага колеру. Экспертыза, якая была праведзена ўпраўленнем ДКСЭ па Вiцебскай вобласцi, пацвердзiла — гэта гашыш.
Мытныя органы распачалi крымiнальную справу. Кiроўца транспартнага сродку затрыманы. Беларуская мытня ва ўзаемадзеяннi з МУС праводзiць далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы i следчыя дзеяннi, накiраваныя на ўстанаўленне i прыцягненне да адказнасцi ўсiх датычных.
Фота: customs.gov.by
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?