Вы тут

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі перамагла віцяблян у матчы адкрыцця аматарскага турніру


Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала перамогу ў матчы адкрыцця XIV Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакею з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе БЕЛТА.


Фота БелТА.

Сёння на лёдзе сталічнага спарткомплексу «Алімпік Арэна» прэзідэнцкая дружына абыграла хакеістаў Віцебскай вобласці з лікам 8: 2 (3: 1, 2: 0, 3: 1).

Па традыцыі ўдзельнікі матчу падрыхтавалі сюрпрыз для гледачоў у «Алімпік Арэне». На памяць аб гульні ім падарылі сувеніры.

У наступным матчы, які пройдзе 28 лістапада, лядовая дружына кіраўніка дзяржавы сустрэнецца з супернікамі з Гродзенскай вобласці. Гульню прыме сталічная «Алімпік Арэна».

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі 11 разоў перамагала ў спаборніцтвах сярод аматарскіх каманд, якія праводзяцца з 2008 года. Па адной перамозе ў турніры ў дружын Гомельскай і Мінскай абласцей.

Арганізатарамі XIV Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматараў выступаюць Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму, Федэрацыя хакея Беларусі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.