Вы тут

Найлепшыя баскетбалісты — у БДУІР


Найлепшай камандай лігі сталі прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёфізікі.


У фінальным матчы яны перамаглі каманду Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Вынік сустрэчы — 95:74. Сваю перавагу студэнты БДУІР замацавалі ў першыя хвіліны матча. Перамога каманды БДУІР яшчэ раз пацвердзіла, што «радыётэхнікі» заслужана лічацца наймацнейшай універсітэцкай зборнай краіны за апошнія гады. Найлепшымі гульцамі найлепшай каманды названы Генадзь Захар, Уладзіслаў Мікульскі і Вадзім Стубеда.

У матчы за «бронзу» на паркеце сустрэліся каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З вынікам 99:63 перамагла дружына БДУФК, у складзе якой выступаюць члены баскетбольных клубаў «Цмокі-Мінск», «Гродна-93» і «Рубон». Яны адразу ўзялі ініцыятыву і мячы ў свае рукі. Найлепшымі гульцамі каманды «фізкультурнікаў» сталі Давід Адзіах, Цімур Друкаў і Максім Каратцоў.

У перапынках паміж матчамі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання Рэспубліканскай універсіяды-2019. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Барауля і старшыня Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту Аляксандр Багдановіч узнагародзілі прадстаўнікоў універсітэтаў, якія летась дасягнулі спартыўных поспехаў.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: championat.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.