Днямi старшыня Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў у гiстарычным будынку ратушы ўручыў прэмii найлепшым школьнiкам сталiцы.
У размове з карэспандэнтам «МС» ён адзначыў, што гэта ўжо даўняя традыцыя гарсавета — ва ўрачыстай атмасферы ўзнагароджваць навучэнцаў старэйшых класаў, якiя маюць дасягненнi ў вучобе, мастацтве, спорце, праявiлi сябе ў iнтэлектуальных i творчых гульнях. Звычайна гэта пераможцы рэспублiканскiх цi мiжнародных адукацыйных спаборнiцтваў, спартыўных турнiраў, гаворыць Андрэй Аляксандравiч.
Сёлета прэмiяй адзначаны 68 вучняў, на рахунку якiх дасягненнi ў iнтэлектуальных спаборнiцтвах. 32 прэмii атрымалi юнакi i дзяўчаты за поспехi ў творчасцi i выдатныя спартыўныя паказчыкi.
Паводле слоў Андрэя Бугрова, сто прэмiй гарсавета — гэта важная падзея ў рабоце з падрастаючым пакаленнем сталiцы. У гарсавеце мяркуюць узмацняць узаемаадносiны з мiнскiмi школьнiкамi, студэнцкай моладдзю. Дэпутаты Мiнгарсавета будуць абавязкова i надалей падтрымлiваць таленавiтых i здольных маладых людзей, тых, хто ў хуткiм часе будзе вызначаць iнтэлектуальны, прафесiйны i творчы шлях як сталiцы, так i ўсёй краiны. Ёсць прапанова пашырыць кола лаўрэатаў прэмii сярод вучняў 9— 11 класаў, гэтае пытанне будзе вырашацца на сесii гарсавета.
Леанiд ТУГАРЫН
«І калі нам паведамілі пра гэтую падзею, нават не верылася».
Како Шанэль сцвярджала, што чым горшыя справы ў жанчыны, тым лепш яна павінна выглядаць.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.