Вы тут

Ва ўсiм вiнавата «Каштэля»


Слава i Алег — жыхары буйной вёскi, амаль суседзi. Слава жыве ў бацькоўскай хаце, а вось Алег на ўчастку непадалёк пабудаваў новы цагляны дом. На тым участку ад былога гаспадара засталася раскiдзiстая вялiкая яблыня, якая амаль кожны год цудоўна плоданосiць. Сорт Каштэля — яблыкi сакавiтыя, салодкiя, някепска захоўваюцца... I Слава, i Алег на сваiх участках пасадзiлi нямала iншых фруктовых дрэў, яблынь, купленых на рынках, але нiводная з iх не магла толкам задаволiць — яблыкi то нейкiя кiслыя, то кепска захоўваюцца, гнiюць.


Карацей, так атрымалася, што гэтая старая раскiдзiстая «каштэля» лепш «працавала», чым яе маладыя «калегi». Праўда, Слава саромеўся прасiць яблыкаў у Алега i звычайна ў сярэдзiне восенi ноччу пералазiў цераз плот суседа i забiраўся з кашом на дрэва, рваў цяжкiя, налiтыя сокам плады... Красцi было зручна: яблыня расла на краi ўчастка, а Алег з жонкай не здагадвалiся, што хтосьцi гаспадарыць у садзе.

У адзiн з познiх вечароў у канцы верасня Слава па звычцы забраўся на яблыню суседа i пачаў «нарыхтоўку». Нечакана ў хаце Алега бразнулi дзверы, на вулiцу выйшла некалькi чалавек. Слава, прыслухоўваючыся, напружыўся i зацiх сярод галля. Раптам трое з групы рушылi ў бок яблынi — па галасах наш герой пазнаў: гэта Алег, яго жонка Света i iх кума Iрына.

— Яблыкi-ападкi самыя смачныя, — гаманiлi яны, падыходзячы да дрэва. Сталi падсвечваць смартфонамi, збiраць з пажухлай ужо травы духмяныя плады.

— Можа, патрэсцi? — прапанаваў Алег, а перапужаны Слава яшчэ мацней учапiўся пальцамi ў ствол, прыцiснуў да сябе кошык.

— Не трэба, бач, колькi назбiралi, гэтыя няма куды класцi...

— Света, схадзi ў хату за пакетам, — загадаў Алег, а калi жонка адышлася, раптам абняў куму, прытулiў да сябе. Слава, якiя сядзеў над iмi на вышынi, цудоўна ўсё гэта бачыў.

— Алег, перастань! — паспрабавала вызвалiцца з абдымкаў Iрына. — Жонка не паспела адысцi, а ты кiдаешся... Яна ўчора ў мяне так хiтра спытала: ну, як справы? У мяне аж пахаладзела ўсё ўнутры ад пытання. Яна, напэўна, пра ўсё здагадваецца, а ты за сталом за каленкi хапаеш... Мне ўвогуле здаецца, што на нас i зараз глядзяць!

— Хто тут можа глядзець, Iрачка? — горача шаптаў Алег, тулячы да сябе i цалуючы пад яблыняй сваю куму.

Недзе там зноў бразнулi дзверы. Вярталася з пакетам Света. Iрына хуценька вызвалiлася з абдымкаў, стала зноў збiраць яблыкi ў траве...

— Вось гэта кiно! Сапраўдная «Санта-Барбара»! — думаў пра сябе Слава, ногi i тулава якога моцна зацяклi, але ён ад страху не адчуваў нiчога. — Вось яно як... А яшчэ ж нядаўна Алег i Света на нейкi сямейны конкурс у раёне ездзiлi...

Схаваны за лiсцем, у цемры, Слава адчуваў сябе ўжо нават спакойна, бо ведаў: яблыню трэсцi не будуць, зараз ссыплюць сабраныя яблыкi ў пакет i пойдуць. У яго нават павесялела на душы.

Але праз лiчаныя iмгненнi стала не да смеху.

Як толькi гаспадары з кумой адышлi ад дрэва лiтаральна на два-тры крокi, у кiшэнi Славы мелодыяй «узарваўся» мабiльны тэлефон — хтосьцi пазванiў у такую крытычную хвiлiну. Разгубiўшыся, ён выпусцiў кош з рук, той з трэскам паляцеў унiз. А над яблыняй зычна панеслася: «Бу-у-кет из бе-е-лых роз...»

— Што гэта? Хто тут? — крыкнуў Алег i стаў лiхтарыкам смартфона свяцiць на вяршыню яблынi. Сваiмi смартфонамi «злавiлi» постаць на дрэве i жанчыны. — Слава!.. Ты?.. Садоўнiк чортаў! Злазь, зараз па дзюбе атрымаеш!

— Не ведала, што гэтая «каштэля» ў вас з музыкай, — з'едлiва ўсмiхнулася Iрына. — Не яблыня, а нейкая дыскатэка. А ўраджай з яе падае адразу кошыкамi!

— Нейкая сволач надумала ноччу патэлефанаваць... Забiў бы! — мармытаў знiякавела Слава, нязграбна злазячы з яблынi. У гэтую хвіліну ён гатовы быў бразнуць той пракляты смартфон з усяе сiлы аб плот.

***

...Адносiны памiж Алегам i Славам рэзка сапсавалiся, яны перасталi вiтацца i заходзiць адзiн да аднаго. Iрына, кума Алега, як заўважыў Слава (якога ў вёсцы сталi дражнiць садоўнiкам), таксама пачала пазбягаць яго i кожны раз адводзiла вочы, калi яны раптам сустракалiся.

А ўсё гэты пракляты смартфон!

Аляксандр ГОРБАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.