Вы тут

Лукашэнка павіншаваў калектыў ВДУ імя П.М. Машэрава са 110-годдзем ВНУ


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава са 110-годдзем са дня заснавання ўстановы. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Захоўваючы і прымнажаючы традыцыі айчыннай вышэйшай адукацыі, вы ўмацоўваеце статус адной з найстарэйшых беларускіх навучальных устаноў з багатай гісторыяй і самавітай навуковай базай», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сёння час ставіць перад калектывам універсітэта глабальныя задачы: сістэма навучання будучых спецыялістаў павінна адпавядаць высокаму попыту на новыя кампетэнцыі і сучасныя веды. «Важна, каб выпускнікі праслаўлялі сваю ВНУ не толькі як прафесіяналы, але і як патрыёты», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што майстэрства, імкненне да наватарства і асабісты прыклад выкладчыкаў універсітэта будуць спрыяць паспяховай рэалізацыі галоўных мэтаў дзяржаўнага будаўніцтва — інтэлектуальнага развіцця нацыі і захавання суверэнітэту Беларусі.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.