Вы тут

Ілан Маск лічыць, што першы чалавек высадзіцца на Марсе праз шэсць гадоў


Амерыканскі прадпрымальнік Ілан Маск, які з’яўляецца кіраўніком кампаній Tesla і SpaceX, заявіў, што першы чалавек можа быць дастаўлены на Марс ужо праз шэсць гадоў, перадае ТАСС.


Сваім меркаваннем ён падзяліўся ў аўторак падчас цырымоніі ўручэння прэміі Axel Springer, якую прысуджае аднайменны медыяканцэрн аўтарам інавацыйных ідэй, якія аказваюць уплыў на грамадства.

«Я ўпэўнены, што праз шэсць гадоў з гэтага моманту», — сказаў Маск, адказваючы на пытанне, калі людзі атрымаюць магчымасць высадзіцца на Марсе. Трансляцыя яго выступлення вялася на сайце прэміі.

Ён таксама адзначыў, што пры спрыяльных умовах першы чалавек зможа апынуцца там ужо праз чатыры гады. «Мы паспрабуем адправіць туды карабель без каманды праз два гады», — дадаў Маск.

Прэв’ю: habr.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. 

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.