Вы тут

Паштовыя аператары Беларусі, Расіі і Казахстана заключылі пагадненне аб транзіце міжнародных пасылак


РУП «Белпошта», АТ «Пошта Расіі» і АТ «Казпошта» заключылі пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння і развіцця транзіту міжнародных паштовых адпраўленняў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі.


«Трохбаковае пагадненне прадугледжвае стварэнне лагістычных сэрвісаў па дастаўцы МПА паміж краінамі, распрацоўку і запуск прадуктаў для арганізацыі іх транзіту па напрамках Азія — Еўропа, Еўропа — краіны ЕАЭС і прылеглыя рынкі, ЗША — краіны ЕАЭС і іншыя. Акрамя таго, бакі маюць намер распрацаваць адзіныя тэхналогіі па апрацоўцы МПА і тарыфную палітыку ў галіне супрацоўніцтва», - распавялі ў Мінсувязі.

Дакумент быў падпісаны падчас першага Еўразійскага кангрэса.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.