У пачатку снежня споўнілася дваццаць гадоў, як Мірскі замак — першы з архітэктурных помнікаў Беларусі — быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Цяпер замкавы комплекс з'яўляецца сапраўднай турыстычнай славутасцю, ён прыцягвае сваёй непаўторнай велічнасцю і гісторыяй не толькі жыхароў краіны, але і шматлікіх замежных турыстаў. Дзякуючы адрэстаўраванай «жамчужыне» Беларусь успрымаюць як краіну замкаў. У летні перыяд каля яго сцен адбываюцца рыцарскія баі, праходзяць кірмашы і канцэрты вядомых артыстаў, а ўнутры замка праходзяць культуралагічныя канферэнцыі і пасяджэнні. Дырэктар замкавага комплексу Аляксандр Лойка (на здымку) ганарыцца, што гэты аб'ект успрымаецца як візітоўка нашай краіны, і спадзяецца, што комплекс неўзабаве атрымае званне «Нацыянальны».
Фота Анатоля Клешчука
Кібермахляроў адлоўліваюць цэлымі «пачкамі».
Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.
Вам можа падацца, што тыдзень пачынаецца лёгка і ўдала...
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.