Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 19 снежня ў Беларусі зарэгістравана 171 579 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 931 выпадак.
149 353 чалавекі больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 2 024 пацыенты.
Усяго праведзена 3 748 073 тэсты на каранавірус.
Памерлі 1 316 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 75,3 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,7 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 17,6 млн заражаных, Індыя — больш за 9,9 млн, Бразілія — больш за 7 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Прэв’ю: montessori-kinderhaus.de
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?