Вы тут

Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Арлоўскага старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта, Аляксандра Румака — упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей.


Абнаўленні сярод кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў:  Дзяніс Дзішук узгоднены старшынёй Бярэзінскага райвыканкама, Юрый Панфілаў кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, а Аляксей Героеў — Чыгуначнага раёна горада Віцебска.

У працоўным парадку ўзгоднены першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан, намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Іван Лаўрыновіч і намеснік міністра эканомікі Сяргей Міцянскі.

Міхаіл Грыб парэкамендаваны на пасаду члена Мінгарвыканкама.


Прэзідэнт паведаміў, што прызначыць новага кіраўніка мытнаму ведамству неабходна было даўно, але ўзніклі пытанні з кандыдатурамі.  З некаторымі асобамі не маглі вызначыцца, а некаторых адхіляў Прэзідэнт.

«Скажу вам шчыра, і вашу кандыдатуру я спачатку адхіліў і патрабаваў, каб было некалькі яшчэ кандыдатур. А потым пашкадаваў, бо на мяне звалілася столькі кандыдатур… Я гэтых людзей, канечне, ведаю, кагосьці больш, кагосьці менш. І ўжо на трэцім крузе я вымушаны быў вярнуцца да вашай кандыдатуры», — падзяліўся Аляксандр Лукашэнка.

На карысць Уладзіміра Арлоўскага, працягнуў ён, кажуць прафесіяналізм і званне аднаго з лепшых у мытных органах. 

Абнаўленні былі і сярод кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў.  Дзяніс Дзішук узгоднены старшынёй Бярэзінскага райвыканкама.

Юрый Панфілаў, кіраўнік Чыгуначнага раёна горада Віцебска, узгоднены на аналагічную пасаду ў Кастрычніцкі раён. Аляксей Героеў, кіраўнік Кастрычніцкага раёна Віцебска, зойме пасаду Юрыя Панфілава.

Прэзідэнт пацікавіўся прычынамі кадравай ратацыі ў Віцебскім гарадскім выканаўчым камітэце, а менавіта прызначэннем Юрыя Панфілава з пасады кіраўніка Чыгуначнага раёна Віцебска на аналагічны пост у Кастрычніцкім раёне гэтага ж горада. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ў будучым неабходна прапанаваць Юрыю Панфілаву больш адказную пасаду.

«Вазьміце на кантроль яго кандыдатуру. Калі Юрый Анатольевіч (Панфілаў. — «Зв.») згодзіцца недзе працаваць у бліжэйшы час, значыць яго трэба на гэтую пасаду прыцягнуць».

Бярэзінскі раён Аляксандр Лукашэнка назваў вельмі важным, бо шмат увагі надавалася яго развіццю. Калісьці, нагадаў кіраўнік краіны, далі штуршок транспартным магчымасцям рэгіёна, пабудаваўшы праз раку Бярэзіну мост, а зараз намаганні трэба прыкласці да АПК.

«Я вельмі добра ведаю Беразіно, Бярэзінскі раён. Майце на ўвазе, што Бярэзінскі раён як бяльмо на воку, як у народдзе кажуць. Там усё бачна. Кіраўнік Адміністрацыі едзе ў Магілёўскую вобласць (ён упаўнаважаны), едзе праз  Беразіно, бачыць, што там адбываецца, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Вельмі важны раён. Я думаю, нягледзячы на тое, што лясістасць яго немалая, ён перспектыўны і можа дадаць Мінскай вобласці ў галіне сельскай гаспадаркі.

Наконт некаторых кіраўнікоў рэлігійных супольнасцей Прэзідэнт адзначыў, што «яны зарэкамендавалі сябе не вельмі добрым чынам».

«Будзем лічыць, што памыліліся. Але вінаваціць іх і ня бачыць сваіх праблем і недахопаў, напэўна, гэта не наш шлях. Таму вам трэба разабрацца, у чым мы, дзяржава, не дапрацавалі. Усе вернікі жывуць у беларускай дзяржаве, гэта нашы вернікі. І лідары канфесій таксама. І праваслаўныя, і каталікі - гэта нашы людзі, гэта адданыя людзі нашай дзяржаве. У тым ліку і каталікі, падкрэсліваю. Таму да людзей трэба адносіцца з вялікай павагай і не парушаць іх рэлігійныя пачуцці», — паставіў задачы ўпаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей Прэзідэнт.

«Мы не ўмешваемся ў рэлігійныя пачуцці людзей. Але мы павінны абараняць сваю дзяржаву», — акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Пасаду ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей ён назваў ключавой, таму кандыдатуру падбіралі вельмі акуратна.

«Мы сышліся на тым, што  вы, як чалавек дасведчаны, які шмат разумее, адносіцца роўна ў сваім жыцці да ўсіх нацыянальнасцей і канфесій, зможаце працаваць з усімі канфесіямі і ў цесным кантакце з Адміністрацыяй Прэзідэнта, каб не разбурыць тое, чым мы заўсёды ганарыліся», — заявіў Прэзідэнт. 


Дзяржаўны мытны камітэт сканцэнтруецца на развіцці электроннай мытні

Уладзімір Арлоўскі

«Галоўны для нас кірунак — электронная мытня. Мы будзем і далей укараняць новыя тэхналогіі. Галоўная задача, каб беларускі экспарт праходзіў за хвіліны і імпартная сыравіна, камплектуючыя для нашай вытворчасці афармляліся ў кароткія тэрміны. Зараз адпрацоўваем эксперыментальныя тэхналогіі з адпраўленнем грузу, які знаходзіцца ў адным пункце адпраўлення, а супрацоўнік - у зоне дзейнасці іншай мытні», – адзначыў Уладзімір Арлоўскі.

Па словах старшыні ДМК, пяць гадоў таму імпартны тавар афармлялі суткі-двое. Сёння амаль 80% такіх грузаў афармляюцца на працягу не больш чым двух гадзін.

Як заявіў Уладзімір Арлоўскі, закрыццё граніцы для грамадзян ніяк не атаб’ецца на грузаплыні мытні: «Нягледзячы на пандэмію каранавіруса, у нас транзіт і грузапаток унутры краіны не паменшыўся. Застаўся на ўзроўні мінулага года. Грузы ідуць. Людзі, што афармлялі фізічных асоб праз граніцы, ўзмоцняць грузавую плынь».

«Этнаканфесійны мір і згода ў Беларусі з’яўляюцца стрыжнем дзяржаўнай палітыкі»

На гэта звярнуў увагу Аляксандр Румак, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

«На працягу многіх стагоддзяў на беларускай зямлі жылі людзі розных нацыянальнасцей, розных веравызнанняў. Галоўнае, што дзяржава забяспечвае свабоду веравызнанняў для кожнага чалавека».

Аляксандр Румак дадаў, што далей яго работа будзе накіравана на захаванне міжканфесійнай згоды.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.