Вы тут

У Брэсце прадаюць ёлкі ў кадушках


Навагодняй акцыяй Брэсцкі лясгас папулярызуе беражлівае стаўленне да прыродных рэсурсаў.


Да Новага года застаецца зусім нямнога часу, у гарадах тым часам працуюць  кірмашы па продажы жывых ёлак. Але ў пераважнай большасці там прадаюць ссечаныя дрэвы. А вось работнікі лясной галіны падчас святочнага гандлю праводзяць акцыю, накіраваную на беражлівае абыходжанне з прыродай.

І праўда, пасвяткуеш Новы год, а потым нясеш ёлку да кантэйнера, адкуль яе забяруць камунальшчыкі ды завязуць у бліжэйшую топку. Як жа ўпрыгожыць дом жывой ёлкай, каб не нанесці ўрону прыродзе?

Напрыклад, у Брэсцкім лясгасе прапануюць набыць ёлачку ў кадушцы. Такім чынам, на свята лясную прыгажуню можна ўпрыгожыць, а потым патрымаць у халаднаватым месцы да вясны ды пасадзіць.  Калі такой магчымасці няма, для дрэва заўсёды знойдзецца месца ў родным горадзе, дзе-небудзь непадалёку ад мікрараёнаў шматпавярховай забудовы. 

Пры продажы пакупніку дадуць пісьмовую інструкцыю, як захаваць дрэва некалькі месяцаў. Нагадаюць, што ёлку трэба  вытрымаць некалькі дзён ў халаднаватым месцы, напрыклад, на балконе. Ды і потым пажадана не ставіць яе побач з прыборамі ацяплення, не забывацца добра паліваць. А тыдні праз тры ёлку лепей вынесці ў падвал альбо на балкон.

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Брэсцкага лясгаса Ірына ФАНДОРКА сказала, што продаж навагодніх дрэў у кадушках ужо паспяхова вядзецца на двух пляцоўках абласнога цэнтра: па вуліцы Кобрынскай і на навагоднім кірмашы (вуліца Гогаля). Цана на ёлку велічынёй паўтара метра ў ёмістасці прыкладна 15 літраў складае 30 рублёў. Пакупнікі цікавяцца і набываюць ёлкі. Сёлета плануюць прадаць дзве сотні такіх дрэў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Валерыя КАРАЛЯ

На здымку інжынер-лесапатолаг Ірына Шукайла і інжынер па лесакарыстанні Марына Жалнерчык

Выбар рэдакцыі

Культура

Кладка якога стагоддзя будзе захавана? У сценах Старога замка ў Гродне вядуцца зандажы

Кладка якога стагоддзя будзе захавана? У сценах Старога замка ў Гродне вядуцца зандажы

Вядома, што пры жыцці польскі кароль Стэфан Баторый так і не ўбачыў канчаткова дабудаванага Старога замка ў Гродне.

Грамадства

Цяпер у краіне бясплодныя пары могуць зрабіць ЭКА бясплатна

Цяпер у краіне бясплодныя пары могуць зрабіць ЭКА бясплатна

Маладыя муж і жонка нецярпліва чакалі з'яўлення ў іх сям'і дзіцяці. 

Грамадства

Уладзімір Каранік: «На ШВЛ вакцынаваных няма»

Уладзімір Каранік: «На ШВЛ вакцынаваных няма»

Медыкі і губернатар Гродзенскай вобласці адказалі на пытанні па прышчэпках