Вы тут

Калектыўная бяспека: адказы на выклікі


Што абмяркоўвалі і аб чым дамовіліся на саміце АДКБ.


З фармальных прыкмет снежаньскага саміту Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы варта адзначыць тое, што ўпершыню сесія Савета калектыўнай бяспекі прайшла ў рэжыме відэаканферэнцыі. Што, зрэшты, не паўплывала на дзелавы характар зносін удзельнікаў і вынікі саміту. Ключавы пасыл да сваіх калег у выступленні Аляксандра Лукашэнкі прагучаў такім чынам:

— Сёння ад нас з улікам дынамікі выклікаў і пагроз патрабуецца не проста падтрыманне бягучага ўзаемадзеяння, але і яго нарошчванне. У сучасных умовах саюзніцтва набывае ўсё больш важкі сэнс.

Варта нагадаць, што ў АДКБ уваходзяць Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан. Лідары шасці краін нямала часу прысвяцілі абмеркаванню сітуацыі ў рэгіёне і свеце ў цэлым. Бо менавіта ад гэтага залежыць расклад прыярытэтаў у дзейнасці ваенна-палітычнага блока на наступны перыяд. Прэзідэнт Беларусі ў сваім выступленні гранічна канкрэтна сфармуляваў новыя выклікі і пагрозы, якія патрабуюць максімальнага збліжэння пазіцый саюзнікаў. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць нарошчваннем ваеннай прысутнасці ЗША і НАТА каля заходніх межаў АДКБ. У першую чаргу, гаворка ідзе аб размяшчэнні дадатковага амерыканскага кантынгенту ў Польшчы і планах па стварэнні новых аб’ектаў ваеннай інфраструктуры:

— Мы выразна бачым павелічэнне сістэмных мерапрыемстваў вайсковага характару на тэрыторыі гэтай краіны і ў дзяржавах Балтыі. Разам з тым, пад прыцэлам ваеннай актыўнасці знаходзяцца не толькі нацыянальныя інтарэсы

Беларусі. У дадзеным кантэксце варта разглядаць і заявы НАТА аб распрацоўцы нейкай новай стратэгічнай канцэпцыі.

Між тым, пандэмія СОVІD‑19 не толькі ўскладніла праблемы міжнароднага ўзаемадзеяння, але і справакавала абвастрэнне сацыяльных канфліктаў. Масавыя беспарадкі захліснулі ЗША і краіны Еўропы. І гэта ўжо не спантанная праява незадаволенасці, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка:

— Міжнародны парадак скатваецца ў бок так званага кіраванага хаосу. У наяўнасці добра прадуманая і зрэжысаваная дзейнасць глабальных гульцоў, якія часам не лічацца ні з чым, нават з інтарэсамі ўласных народаў.

Ва ўмовах нарастальнага ціску звонку АДКБ павінна паказаць сваё ўменне працаваць у палітычным, ваенным і інфармацыйным вымярэннях, дзейнічаць на апярэджанне, лічыць Прэзідэнт Беларусі. А асновай для адзінства з’яўляецца эканамічнае супрацоўніцтва, перакананы Аляксандр Лукашэнка:

— Будзем мы бачыць адзін аднаго ў эканоміцы, як мы даўно паставілі перад сабой мэту ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, значыць, захаваемся. Не (Прэзідэнт Расіі дакладна пра гэта сказаў) — паасобку разбяруць і выкарыстаюць.

У сувязі з гэтым Прэзідэнт Беларусі асабліва падкрэсліў неабходнасць асабістай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў АДКБ у пашыраным фармаце і, улічваючы ўрокі апошніх падзей, абмеркавання перспектыў сумесных дзеянняў.

А вось аб чым гаварылі кіраўнікі іншых краін на сесіі савета калектыўнай бяспекі АДКБ


Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Расіі:

— Сітуацыя, з якой сутыкнулася Беларусь, не магла не выклікаць у нас занепакоенасці. Турбуе сапраўды ўмяшанне звонку: фінансавае падсілкоўванне, інфармацыйнае суправаджэнне, палітычная падтрымка…

Неабходна і далей дзейнічаць салідарна, абараняючы памяць аб Вялікай Перамозе, аб подзвігу нашых народаў, якія цаной велізарных і незаменных ахвяр выратавалі свет ад нацызму. Гэта не толькі даніна павагі тым, хто змагаўся з ворагам, але і выразны сігнал усёй міжнароднай супольнасці аб згуртаванасці дзяржаў — членаў нашай арганізацыі і іх рашучасці разам адстойваць мір і бяспеку.


Нікол Пашынян, Прэм’ер-міністр Арменіі:

— Ужо некалькі тыдняў, як ваенныя дзеянні (у Нагорным Карабаху. — Аўт.) спыненыя, а ў зоне канфлікту дыслакуюцца міратворцы. Аднак на сёння мы ўсё яшчэ маем шэраг неадкладных задач. Гэта пытанне аб абмене ваеннапалоннымі, заложнікамі і іншымі ўтрымваемымі асобамі, целамі загінулых і высвятленне лёсаў зніклых без вестак.


Касым-Жамарт Такаеў, Прэзідэнт Казахстана:

— Сітуацыя ў галіне рэгіянальнай і глабальнай бяспекі пагаршаецца нарастаннем канфліктнага патэнцыялу ў міждзяржаўных адносінах. Пандэмія COVІD‑19 выклікала маштабныя ўзрушэнні ў свеце. Сітуацыя таксама ўскладняецца ростам ўзаемных санкцый, абмежаванняў, нарастаючымі гандлёвымі войнамі. Выклікае занепакоенасць рост новых глабальных выклікаў і пагроз, звязаных з экстрэмізмам і тэрарызмам, наркабізнесам, кібербяспекай, нелегальнай міграцыяй. У гэтых умовах істотна ўзрастае роля АДКБ у якасці дзейснага механізму міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ў імя ўмацавання міру, забеспячэння бяспекі і стабільнасці ў вялікім рэгіёне.


Талант Мамытаў, в. а. Прэзідэнта Кыргызстана:

— У адыходзячым годзе мы разам адзначылі 75‑годдзе Вялікай Перамогі ў Другой сусветнай вайне. Менавіта гэтая Перамога аб’яднала нашы народы і паказала шлях наперад. Нашы народы панеслі велізарныя чалавечыя і матэрыяльныя страты ў той страшнай вайне, менавіта таму сёння мы ведаем цану дружбе, узаемадапамозе і адзінству. Сведчаннем таму з’яўляецца ўзаемадзеянне нашых краін у рамках АДКБ і іншых аўтарытэтных арганізацыях. Агульная гісторыя, высокі саюзніцкі дух і ўзаемная падтрымка — галоўныя складнікі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.


Эмамалі Рахмон, Прэзідэнт Таджыкістана:

— Розныя тэрарыстычныя і экстрэмісцкія сілы не адмовіліся ад сваіх разбуральных намераў і працягваюць праяўляць актыўнасць у розных рэгіёнах свету, у тым ліку ў непасрэднай блізкасці ад зоны адказнасці АДКБ. У гэтым кантэксце мы з трывогай сочым за негатыўным развіццём сітуацыі ў Афганістане. Усе гэтыя абставіны патрабуюць ад нас адэкватнага рэагавання. У тым ліку шляхам прыняцця неабходных мераў па ўмацаванні аховы паўднёвых рубяжоў АДКБ. Па выніках сённяшняга пасяджэння функцыі старшыні пераходзяць да Рэспублікі Таджыкістан. Мы будзем працягваць лінію, скіраваную на ўмацаванне ўзаемадзеяння па забеспячэнні бяспечнага і спакойнага жыцця сваіх народаў.

Дакументы, якія прынялі па выніках сесіі:

  • Заява аб фарміраванні справядлівага і ўстойлівага светаўстройвання.

У АДКБ падкрэслілі, што міжнародная супольнасць павінна цалкам пазбавіцца ад канфрантацыйнага мыслення, імкнення да манаполіі і дамінавання ў міжнародных справах. Абсалютна недапушчальныя сцэнары і рэцэпты, сфармаваныя на якой бы то ні было нацыянальнай выключнасці, заснаваныя ў тым ліку на нянавісці і адкрытай варожасці. У сувязі з гэтым кіраўнікі дзяржаў заклікалі арганізаваць сустрэчу ўпаўнаважаных прадстаўнікоў АДКБ, СНД, ШАС, АБСЕ, НАТА і ЕС для абмеркавання прынятых у гэтых арганізацыях стратэгій бяспекі ў якасці першага кроку да фарміравання непадзельнай прасторы бяспекі.

  • Дэкларацыя Савета калектыўнай бяспекі АДКБ:

— Краіны будуць нарошчваць свой удзел у глабальных намаганнях па забеспячэнні міру і бяспекі, паслядоўна выступаючы за ўрэгуляванне міжнародных і рэгіянальных канфліктаў, перш за ўсё ўзброеных, выключна мірнымі, палітыка-дыпламатычнымі сродкамі ў рамках міжнародна прызнаных перагаворных фарматаў, зыходзячы з агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права без выбарчага падыходу, — сказана ў ёй.

  • План развіцця ваеннага супрацоўніцтва на 2021–2025 гады.
  • Антынаркатычная стратэгія АДКБ на 2021–2025 гады.

Рашэнні, якія датычацца матэрыяльна-тэхнічнага і медыцынскага забеспячэння Калектыўных сіл, дадатковых мер па ўдасканаленні сістэмы падрыхтоўкі кадраў для органаў дзяржаўнай улады дзяржаў — членаў АДКБ.

Кампетэнтна

Станіслаў Зась, генеральны сакратар АДКБ:

— Ухвалены шэраг дакументаў, важных для нашай дзейнасці ў розных сферах. Гэта некалькі дакументаў па развіццю нашага міратворчага патэнцыялу, далейшых крокаў па далучэнні да міратворчай дзейнасці ААН. У тым ліку ўнясенне змяненняў у базавае пагадненне: кіраўнікі дзяржаў пагадзіліся з тым, што мы далей ужываем схему з ААН праз каардынуючую арганізацыю, праз каардынуючую дзяржаву АДКБ, якая будзе займацца ад імя арганізацыі ўключэннем нашага міратворчага патэнцыялу ў аперацыі ААН. Удакладнёны склад міратворчых сіл. У прыватнасці, вельмі запатрабаваныя ў міратворчых аперацыях медыцынскія падраздзяленні.

Уладзімір ВЕЛІХАЎ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Аляксей Талай: Я сабе паблажак не даю

Аляксей Талай: Я сабе паблажак не даю

Чорны пояс па таэквандо і светлы шлях па жыцці плыўца-параалімпійца.

Грамадства

Патрыятычны марафон, флэшмобы, велапрабегі. Якія мерапрыемствы запланаваны ў рэгіёнах у гонар Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга?

Патрыятычны марафон, флэшмобы, велапрабегі. Якія мерапрыемствы запланаваны ў рэгіёнах у гонар Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга?

Штогод у другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга.